#freeSudalenko. Беларусы пратэстуюць супраць затрымання праваабаронцы

| Палітыка

Гомельцы распачалі акцыі салідарнасці з палітвязнем Леанідам Судаленкам. Сваю падтрымку праваабаронцу выказалі беларусы ў Гомелі і Кіеве. 






Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па артыкулу 342 УК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак) і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У той жа дзень увечары была затрыманая і памочніца Судаленкі Марыя Тарасенка, яна таксама была дастаўленая ў ІЧУ. 


Флагшток