Гомельцы здолелі паламаць сцэнар уладаў, якія зрывалі “Марш новай Беларусі” з усіх сілаў. Для супрацьдзеяння прыхільнікам пераменаў былі задзейнічаны некалькі аўтобусаў праўладных актывістаў, ледзь жывы грузавік маркі “Урал” і нават камбайны. Але марна. Ідэолагі і прафсаюзнікі, якія паводзілі сябе агрэсіўна ў дачыненні да групкі дзяўчат і жанчын з “ланцуга салідарнасці” ля касцёла, рэзка палагоднелі і нават самараспусціліся, калі раптам апынуліся ў меншасці. Гомельцы прайшліся цэнтральнымі вуліцамі горада прыблізна пяцітысячнай калонай. Дэманстранты заклікалі прыцягнуць кіраўніцтва сілавых структур, якія дапусцілі катаванні мірных дэманстрантаў, да адказнасці. Другім патрабаваннем гомельцам сталі сумленныя выбары без Аляксандра Лукашэнкі. Трэцім -- вызваленне ўсіх палітвязняў.
Флагшток