Некалькі дзясяткаў гомельцаў пераважна маладога веку заклікалі працоўных з буйнога прадпрыемства “Гомсельмаш” далучацца да агульнанацыянальнай забастоўкі. На заклікі рэагавалі асобныя працоўныя, якія махалі рукамі з адчыненых вокнаў і выкрыквалі “Жыве Беларусь!”.
Аднак, нягледзячы на падтрымку вуліцы, працоўныя прыкметаў жыцця не выяўлялі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, спробы гомсельмашаўцаў распачаць страйк выклікаюць ціск з боку адміністрацыі заводу. На дадзены момант вядома сама меней пра аднаго звольненага працоўнага, які агітаваў сваіх таварышаў падтрымаць забастоўку.
Флагшток