Грамадскі актывіст Валерый Сляпухін не змірыўся з інфармацыяй выбаркамаў пра выбракоўку подпісаў за рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі. Таму вырашыў ініцыяваць калектыўны зварот у Генеральную пракуратуру з просьбай прызнаць подпісы сапраўднымі і даць ацэнку дзеянням групы асобаў, якія дапусцілі сітуацыю з непрызнаннем подпісаў.
Фота з акаўнта Валерыя Сляпухіна
Валерый Сляпухін для збору подпісаў выкарыстаў сацыяльныя сеткі. Пад ягоным зваротам у Генеральную пракуратуру падпісаліся больш за 100 чалавек — жыхароў розных гарадоў і рэгіёнаў Беларусі.
“У нас, на жаль, не так многа інструментаў для абароны канстытуцыйных правоў і інтарэсаў грамадзянаў. У дадзенай сітуацыі неабходна выкарыстоўваць усё. Хоць на правасуддзе разлічваць не выпадае, але трэба ж нешта рабіць”, -- гаворыць ініцыятар звароту.
Флагшток