«Вялікая падзяка за падтрымку і дапамогу!» Гомельскага валанцёра Іллю Міронава асудзілі за «дыскрэдытацыю РБ», але вызвалілі ў залі суда

| Палітыка

Вядомаму гомельскаму валанцёру Іллю Міронаву 24 кастрычніка вынеслі прысуд за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь». Маладога чалавека асудзілі на 1,5 гады папраўчай калоніі і 200 базавых велічыняў штрафу. Аднак паколькі ён больш за год знаходзіўся ў СІЗА, яго пастанавілі вызваліць з-пад варты ў залі суда, паведамляе «Гомельская вясна».

Нагадаем, спачатку Іллю абвінавачвалі паводле арт. 130 КК («распальванне варажнечы»), але ў працэсе следства абвінавачанне замянілі на артыкул 369-1 («дыскрэдытацыя РБ»). У чым канкрэтна абвінавацілі валанцёра, пакуль не паведамлялася.



Ілля Міронаў — гомельскі валанцёр, які выражаў сваю салідарнасць з палітвязнямі, дасылаючы ім за краты лісты падтрымкі. Такіх лістоў ён напісаў больш за 2,5 тысячы. Але ў верасні 2021 года Ілля сам трапіў за краты. Падставай для затрымання стаў допіс адносна загінулага супрацоўніка КДБ ў перастрэлцы з Андрэем Зельцэрам у Мінску.

Іллю не перадавалі ніякія лісты, акрамя як толькі ад маці. Ягоныя лісты іншым людзям з СІЗА таксама не адсылалі.

«Хацеў бы выказаць падзяку ўсім сваім шматлікім сябрам, таварышам і сумленным людзям, усім, хто на працягу ўсяго часу перажываў за мяне, усяляк падтрымліваў. Ганаруся ўсімі вамі! Моцна цісну руку кожнаму з вас за вашы светлыя сэрцы! Спяшайцеся рабіць дабро!» — перадаваў Ілля такія словы праз сваю маці.

Таксама яна паведамляла праз сацсеткі, што за час знаходжання ў СІЗА ў Іллі моцна пахіснулася здароўе, у прыватнасці, пагоршыўся зрок.

«Паважаныя сябры! Я дома, вызвалілі з залы суда! Вялікая падзяка за падтрымку і дапамогу! Ваш Ілля, моцна абдымаю, люблю», — напісаў Ілля на старонцы маці пасля вяртання дадому.

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.