Шматдзетная маці і лекар хуткай дапамогі Алена Давыдава ў адмысловым відэазвароце выказала салідарнасць з рэпрэсаванымі медыкамі.
Вядомая ў Гомелі актывістка асуджае гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў. “Я — маці траіх дзяцей, маю дзве вышэйшых адукацыі. То бок, мяне складана абвінаваціць у тым, што я — дармаедка. Я абураная, што з намі абыходзяцца як з быдлам. Я абураная тым, што высокаадукаваных людзей кідаюць за краты”, — заяўляе Алена Давыдава.
Паводле жанчыны, апошняй кропляй, якая падштурхнула яе на страйк, сталася “выкраданне” групы сталічных лекараў міліцыянтамі на акцыі пратэсту ў Менску ў суботу. Алена Давыдава не сумняецца, што яе рашэнне пра сыход у забастоўку стане прычынай для звальнення. Аднак лекар не бачыць ніякай іншай магчымасці для выяўлення сваёй нязгоды з сітуацыяй у краіне.
Флагшток