Гомельскія журналісты Сяргей Ляпін і Марыя Булавінская месяц не жывуць дома праз пераслед

| Палітыка

Гомельскія журналісты ўжо месяц не жывуць дома праз пагрозу быць затрыманымі міліцыянтамі. Аўтары рэсурса “Флагшток” Сяргей Ляпін і Марыя Булавінская, хоць і не здзейснілі нічога супрацьзаконнага, вымушаныя хавацца ад органаў правапарадку. 


Тэрарызаваць сям’ю вядомых гомельцаў невядомыя на шэрых службовых аўтамабілях пачалі яшчэ за суткі да выбараў. Сяргей заўважыў, што ля пад’езда пастаянна дзяжураць машыны з падазронымі асобамі. Часам вартаўнікоў замянялі людзі ў форме байцоў АМАП. 



Не дачакаўшыся выхаду журналістаў на вуліцу, парушальнікі спакою перайшлі да актыўных дзеянняў, сталі рабіць абыходы суседзяў і грукаць у дзверы. Сяргей Ляпін распавёў пра праблемы, з якімі сутыкнулася яго сям’я. 

Чаму пераследуюць? 

Па-першае, калі чалавека пераследуюць, значыць, ён мае выразную грамадзянскую пазіцыю і вядзе актыўны лад жыцця. Па-другое, тут, канешне, можна і здагадацца, што гэта звязана з публіцыстычнай дзейнасцю. Я перакананы, што пакрыўджаных (нават ведамстваў, а не асобаў) на мае матэрыялы будзе цэлы шэраг.

У чым выяўляецца пераслед? 

Яшчэ да выбараў нашая кватэра была заблакаваная міліцэйскай вартай, хаця ніякіх афіцыйных позваў на той момант не было. Але на той момант, відавочна, стаяла засада, каб абвінаваціць мяне ў якіх-небудзь “хуліганскіх” дзеяннях. Але гэтыя спробы аказаліся няўдалымі. Таму больш чым праз месяц на адным месенджараў з’явілася дзіўнае паведамленне з наблытанымі дадзенымі з патрабаваннем з’явіцца ў Чыгуначны РАУС, аформлены на жаночы варыянт майго прозвішча. Праз тое, што позва не аформлена належным чынам, я ўстрымаўся ад паходу ў міліцыю. Але тут бачна, што міліцыянты, не знайшоўшы варыянтаў з затрыманнем каля пад’езду, вырашылі дзейнічаць афіцыйна.

Пра свой эмацыйны стан 

Я, як і ўсе беларусы апошнім часам, апынуўся ў складаным становішчы. Бачна, што органы не дзейнічаюць адэкватна, не пераймаюцца нормамі і законамі. Гэта надзвычайнае становішча выкліканае жаданнем утрымаць уладу, якім бы коштам гэта не далося. З аднаго боку, мы бачым імклівыя працэсы гуртавання беларускага грамадства, з іншага — беспрэцэдэнтны гвалт дзяржавы ў дачыненні да сваіх грамадзянаў. Чорныя метады рэпрэсіўнага апарату спрабуюць збіць хвалю “салідарнасці”, але загнаць усіх пад дыван не атрымаецца. Беларусы ў любым выпадку перамогуць, бо рэсурсаў у нацыі, якая паўстала, заўжды больш, чым у тых, хто спрабуе ўзурпаваць уладу.


Флагшток

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.