Хай за нас усё зробіць апазіцыя. Дыскусія ля пікета Няпомняшчых

| Палітыка

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Няпомняшчых праводзіць пікет ля універмага “Гомель” пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам. 


На гэты момант у цэнтры горада не заўважна іншай актыўнасці астатніх прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла. Раз-пораз да пенсіянера МУС падыходзяць мінакі. Нехта жадае поспехаў у “нялёгкай справе”. Хтосьці раіць выкарыстоўваць новыя метады змагання за дэмакратыю.


Карэспандэнт “Флагштока” стаў міжвольным сведкам дыскусіі паміж без пяці хвілінаў кандыдатам Уладзімірам Няпомняшчых з маладым чалавекам студэнцкага выгляду.  

– А вы ведаеце, як трэба працаваць?! Трэба праводзіць экзітполы на выхадзе з участкаў. Хай кожны, хто прагаласаваў, распавядзе, каму ён аддаў голас! – захоплена гаворыць маладзён.  

– Хто гэта павінен зрабіць? Можа быць, вы самі арганізуеце працэс?! – парыруе Няпомняшчых.  

– Чаму гэта я? Ёсць Статкевіч, ёсць вы...  

– Вы ведаеце, у Інтэрнэце ёсць столькі “разумнікаў”. Яны вучаць мяне жыццю. Палец аб палец не ўдарылі, а ўсё вучаць.  

У размову ўмешваецца паплечнік Няпомняшчых, сябра партыі БНФ Валерый Рэпнін:  

–У нас экзітполы забароненыя ўладамі. Гэта можа быць расцэнена як адміністрацыйнае правапарушэнне...

На гэтым градус спрэчкі спадае.  


Уладзімір Няпомняшчых тлумачыць “Флагштоку”, што ён не пераймаецца зборам подпісаў.  

– Я не надта імкнуся збіраць подпісы. Калі чалавек за мяне гатовы падпісацца, я даю яму гэтую магчымасць. Я агітую толькі за байкот выбараў. Іншага выхаду няма ў Беларусі. Усё ў руках Лукашэнкі. Калі ён сыйдзе мірна, ніякай плошчы,“крыві” і гвалту не будзе. Хай сыходзіць.   

Флагшток

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.