Як стала вядома Флагштоку з крыніцы, звязанай з дзяржаўным РУП «Белаэранавігацыя», учора персанал аэрапорта «Гомель» быў ізаляваны ў будынках аэрапарта. Гэта было зроблена для правядзення абмену ваеннапалонымі паміж Расіяй і Украінай.
Вызваленыя з палона украінскія вайскоўцы ў аўтобусе на тэрыторыі Украіны 21 верасня
Па інфармацыі тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн», учора ў 14:40 у аэропорт «Гомель» прызямліўся Іл-76 ВКС РФ з бартавым нумарам RA-76669. Праз дзевяць гадзін (у 22:30) ён выляцеў.
Такім чынам, на тэрыторыю гомельскага аэрапарта з РФ самалётам былі дастаўленыя каля 200 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку абаронцы марыўпальскага заводу «Азоўсталь», якія патрапілі ў расійскі палон у траўні 2022 года.
Наўзамен украінскіх вайскоўцаў Расія атрымала так званага кума Пуціна — былога прарасійскага палітыка Медведчука, які пасля пачатку вайны збег з-пад хатняга арэшту і спрабаваў збегчы з Украіны, і 55 захопленых расійскіх ваенных.
Выгляд памежнага пераходу Новыя Ярылавічы у 2020 годзе (фота: infotrans.by)
На зарэтушаваным відэа, якое распаўсюдзілі украінскія ўлады, бачны памежны пераход, вельмі падобны на пераход Новая Гута — Новыя Ярылавічы (паміж Гомельскай і Чарнігаўскай абласцямі).
Беларускі бок не каментаваў выкарыстанне беларускай тэрыторыі для абмена ваеннапалонымі. Расійскія ўлады інфармацыю аб абмене таксама не каментуюць.
Расійскія СМІ сёння распаўсюдзілі відэа, дзе расійскія вайскоўцы, якія былі ў палоне, выходзяць з самалёта Іл-76. Нумар на самалёце супадае з тым, які учора бачылі ў Гомелі.