Магілеўчане не далі затрымаць відэаблогера Ціханоўскага (відэафакт)

| Палітыка

У Магілёве міліцыя паспрабавала затрымаць Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся ў сваім аўтадоме. Вакол аўтамабіля ўтварыўся натоўп людзей, якія заступіліся за Ціханоўскага. Людзі крычалі міліцыі: «Ганьба», а замест Ціханоўскага з машыны выйшаў яго «двайнік». У выніку міліцыя адступіла.

 

Сяргей Ціханоўскі — аўтар відэаканала «Страна для жизни». Сёлета відэаблогер выправіўся на аўтадоме па краіне — у розных гарадах Беларусі ён сустракаецца са сваймі падпісчыкамі, каб агучыць на сваім канале набалелыя праблемы. 


Флагшток