Масавая ўсталёўка відэакамер на Савецкай (фотафакт)

| Палітыка

На вуліцы Савецкай у Гомелі ў аўральным рэжыме ўсталёўваюцца камеры відэаназірання. 



Падпісчыкі “Флагштока” даслалі некалькі фотаздымкаў, на якіх зафіксаваны працэс усталёўкі відэакамер.  



На маё пытанне пра тое, чаму столькі камер усталёўваецца, рабочы “Белтэлекама” адказаў, што мантаж абсталявання з выбарамі і пратэстамі не звязаны, а звязаны з забеспячэннем дарожнай бяпекі, бо на Савецкай шмат дарожна-транспартных здарэнняў”, -- распавёў пра цікавы дыялог з рабочымі наш чытач.  

Трэба адзначыць, што большасць новых камер відэаназірання скіраваныя на пешаходныя зоны. Адпаведна, версія пра назіранне за ДТЗ падаецца малаверагоднай. Акрамя відавочнай мэты кантролю за грамадзянамі, масавая ўсталёўка камер негатыўна адбіваецца на эстэтыцы старой часткі горада. Дзеля падлучэння відэакамер выкарыстоўваеца тоўсты паветраны дрот, які выглядае вельмі неахайна.  


Флагшток



Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.