Мінус тры палітзняволеных: цалкам адбылі тэрмін і выйшлі на волю маладыя людзі, якія сарвалі дзяржсцяг у Гомелі

| Палітыка

З гомельскай жаночай калоніі 23 чэрвеня вызвалілася 26-гадовая Яна Мілеўская, якую асудзілі да году зняволення па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэксу). Нагадаем, яе, а таксама Максіма Мычко і Аляксандра Бендзя абвінавацілі ў тым, што яны сарвалі дзяржаўны сцяг на вуліцы Савецкай у цэнтры Гомеля. Гэта адбылося 29 жніўня 2021 г. Усе маладыя людзі — з Мінска, яны прыязджалі ў Гомель на спаборніцтвы па пляжным валейболе. Прычым, Яну называлі адной з мацнейшых спартсменак.



Кампанію затрымалі 7 верасня, адсачыўшы па вулічных камерах відэаназірання. Усіх траіх змясцілі ў СІЗА-3, а 10 снежня адбыўся суд, у выніку якога маладыя людзі атрымалі кожны па 1 году пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд вынес суддзя Сяргей Салоўскі. Згодна з абвінавачваннем, «у стане алкагольнага ап'янення, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове, выказваючы абразлівае стаўленне да дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сарвалі яго, які затым абвінавачаны Мычко кінуў на тратуар».

16 лютага 2022 Яну этапавалі ў жаночую калонію №4 у Гомелі. У сувязі з тым, што адзін дзень зняволення ў СІЗА лічыцца за паўтары дні ў калоніі, тэрмін для Яны выйшаў 23 чэрвеня.

Таксама сёння выйшлі на волю Максім Мычко і Аляксандр Бендзь, паведамляецца на старонках палітвязняў на сайце «Вясны».

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.