На гамяльчанку склалі пратакол за фотаздымак з партыйным сцягам

| Палітыка

20 студзеня ў сям’і Вадзіма Васільева і Наталлі Юшкінай адбыўся агляд кватэры супрацоўнікамі АУСу Савецкага раёну, у міліцыі на Наталлю склалі пратакол па арт. 23.34 КаАп РБ за фотаздымак ля гарадской ялінкі са сцягам БСДП (сямейная пара — сябры гэтай партыі), паведамляе Гомельская Вясна

У час абеду на вуліцы Барыкіна Наталлю Юшкіну спынілі два амапаўцы і павезлі яе дадому, дзе ўжо знаходзіўся ўчастковы іх раёну. Пазней да яго далучыліся два супрацоўнікі ў штацкім. Ёй паказалі пастанову на агляд кватэры ў сувязі з рэпостам, які Наталля зрабіла ў “Тэлеграме”: яна падзялілася фотаздымкам дзе яна з мужам сфатаграфаваліся са сцягам БСДП. Падчас агляду супрацоўнікі забралі два тэлефоны сямейнай пары і сістэмны блок кампутара. Пасля гэтага ў АУСе Савецкага раёну капітан Мікалай Чуешоў склаў пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за фатаграфаванне з партыйным сцягам. 

Падчас допыту яны мне пагражалі, што нас з мужам змесцяць у ізалятар, а нашых малых дзяцей забяруць сацыяльныя службы, — са слязамі на вачах распавядае Наталля. — Таксама дакаралі, чаму я дапамагаю, пішу палітзняволеным (яны знайшлі ў мяне ў тэлефоне паштоўку ад Сяргея Ціханоўскага), а не дзецям сіротам у прытулках.



Вадзім Васільеў

Падчас складання пратаколу Наталля Юшкіна спрабавала патлумачыць міліцыянту, што БСДП — легальная беларуская партыя, і яна мае права фатаграфавацца з атрыбутыкай сваёй партыі. Але гэтая аргументацыя не паўплывала на рашэнне міліцыянта скласці пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. 

Некалькі гадзінаў міліцыянт корпаўся ў тэлефонах сямейнай пары. Пасля складання пратаколу капітан Чуешоў даў Наталлі падпісаць паперу, дзе яна абавязуецца не ўдзельнічаць у пратэстных акцыях. У 22.00 гадзіны Наталлю адпусцілі дадому, тэлефоны ёй вярнулі, а сістэмнікі і бчб парасон пакінулі ў міліцыі. Агулам яна правяла ў пастарунку 8 гадзінаў. 

Мужа Наталлі Вадзіма Васільева, які прыйшоў у пастарунак па жонку, таксама запрасілі прайсці да супрацоўніка і дагэтуль аб ім нічога не ведома. У ІЧУ адказваюць, што яго ў іх няма. 

Upd: . Вадзіма Васільева адпусцілі ўчора ў 23.40. Тэлефоны і сім карты вярнулі, але за сістэмнікам сказалі звяртацца праз тыдзень. 

Ларыса Шчыракова
Гомельская вясна

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.