Новы прысуд, катаванне карцарам, чарговае затрыманне, прызнанне палітзняволеным — хроніка рэпрэсій на Гомельшчыне

| Палітыка

Гомельскі абласны суд 3 кастрычніка вынес прысуд палітзняволенаму Сяргею Кірэенку. Ён абвінавачаны паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса па так званай «справе Зельцара», паведамляе «Гомельская вясна».

38-гадовы Сяргей Кірэенка працаваў тэсціроўшчыкам у кампаніі EPAM («Распрацоўка праграмнага забяспячэння для прадпрыемстваў, дызайн і кансалтынг»). Быў затрыманы 29 верасня 2021 г. у Гомелі за каментарый у інтэрнэце адносна гібелі ў перастрэлцы ў Мінску вядучага аналітыка службы падтрымкі гэтай кампаніі Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ. Пасля затрымання, як вынікае з лістоў сваякам, яго збівалі і пагражалі фізічнай расправай.



Сяргей Кірэенка


Суд пачаўся толькі праз год, справу вёў суддзя Руслан Царук. Паводле часткі 1 артыкула 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы»), ч. 1 арт. 368 («Абраза прэзідэнта») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») гомельца асудзілі да 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Тым часам двое жыхароў Гомеля ўключаны ў спіс палітзняволеных. Гэта 19-гадовы Ілля Верамееў, асуджаны да 6,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму за допісы ў Тэлеграм-чатах, якія зрабіў у лютым гэтага года. Верагодна, допісы былі звязаны з уварваннем расійскіх войск ва Украіну, у тым ліку, са згоды беларускага рэжыму, з тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Другі гомелец, прызнаны палітзняволеным, — 52-гадовы Валянцін Музыкін, асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») — за допісы ў інтэрнэце.



Валянцін Музыкін і Ілля Верамееў


Таксама адбылося новае затрыманне. 4 кастрычніка праўладныя Тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне 45-гадовага галоўнага інжынера завода «Мілкавіта» Аляксандра Стругальскага. Па версіі сілавікоў, мужчына «спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму», а таксама дасылаў грошы ў фонд BySol. Мужчыне пагражаюць крымінальнай справай.



Аляксандр Стругальскі


Стала вядома, што палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк так і не выйшла з ШІЗА ў калоніі № 24 ў Рэчыцкім раёне. У карцары яна знаходзіцца ўжо больш за 30 сутак запар, адваката да яе не пускаюць. Раней палітзняволеную шмат разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар гомельскай калоніі. Але і ў новай ПК-24, калоніі для жанчын-рэцыдывістак, якія паўторна здзейснілі цяжкае злачынства, куды ўлетку перавялі Паліну, яе таксама кідаюць у карцар, распавёў муж палітзняволенай, Андрэй Шарэнда, на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» і напісаў, што «гэта натуральны фашызм»:

«Паліна не выйшла з ШІЗА ні пасля 20, ні пасля 30 дзён знаходжання там. Хутчэй за ўсё, Паліна правядзе ў халодным, вільготным і цёмным падвале запар мінімум 40 сутак. А за тры з паловай месяцы знаходжання ў жаночай папраўчай калоніі №24 (Зарэчча) гэта будзе ўжо 80 дзён катаванняў холадам, голадам і жудаснай антысанітарыяй. Я не ведаю, як такое можна вытрымаць».



Паліна Шарэнда-Панасюк


Пасля пратэстаў Паліну спачатку асудзілі на 2 гады зняволення, а пасля судзілі паўторна і дадалі яшчэ адзін год калоніі.

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.