Падборка гімнаў беларускіх пераменаў (кліпы)

| Палітыка

Лета 2020 года атрымліваецца надзвычай гарачым у палітычным сэнсе. Градус супрацьстаяння прыхільнікаў пераменаў і ўлады настолькі высокі, што, падаецца, вось-вось выбухне бура. 

Якімі б ні былі вынікі так званай прэзідэнцкай кампаніі, гэтае лета дакладна запомніцца надоўга. Хаця б таму, што ў капілцы беларускай рок-музыкі з’явіліся песні, якія смела можна паставіць на адну палічку з гімнамі польскай «Салідарнасці» ці ўкраінскіх рэвалюцый 2004 і 2014 гадоў. «Флагшток» падрыхтаваў падборку кліпаў на тэму беларускіх палітычных рэалій. 

«Мы - героі» ад гурта «Litesound»  

Хлапчуковы рок-гурт «Litesound» братоў Каракіных ніколі асабліва не вылучаўся артыкуляваннем грамадзянскай пазіцыі. У 2012 годзе музыкі прадстаўлялі Беларусь на конкурсе Еўрабачанне з аднайменнай песняй «We Are the Heroes». І вось прайшло амаль 8 гадоў, як у публічным дасягу з’явілася беларускамоўная версія (аўтар тэксту — Мікіта Найдзёнаў). Выканаўцы прама заяўляюць, што асуджаюць палітычны пераслед удзельнікаў пратэстовых акцый. Музыкі нібыта спяваюць рэфрэнам: «Прыхільнікі пераменаў, вы — героі»  

«Мылю и молюсь», «Родной край», «Я не боюсь» ад праекта «ApSent»

Аўтарскі праект музыкі Арсенія Кісляка «ApSent» не надта вядомы сярод шырокай аўдыторыі, але некаторыя трэкі могуць неўзабаве стаць хітамі. Без усялякага сумневу, песні «Мылю и молюсь», «Родной край» і «Я не боюсь» — самае актуальнае з пратэстовай музыкі Беларусі ў апошні час.  

Кліп «Мылю и молюсь» з’яўляецца плёнам творчасці фанатаў «ApSent», якія знялі відэа ў родных сэрцу кожнаму беларусу дачных краявідах на тэму трактара і гарэлкі як «самых эфектыўных» лекаў ад каронавірусу.  

Трэк «Родной край» — надзвычай моцны твор, які перадае нерв часу.

 

А вось такую анатацыю напісаў аўтар Арсеній Кісляк пад новым трэкам на палітычную тэму «Я не боюсь»: «Я посвящаю эту песню людям, которых иначе как героями и не назовёшь. И их так много: журналисты, освещающие события, блогеры, высказывающие своё мнение в условиях тотальных репрессий, активисты, сражающиеся за свободу людей и рискующие своей свободой, медики, рискующие жизнью в час пандемии, представители силовых органов, отказывающиеся выполнять преступные приказы даже под угрозой увольнения, артисты и представители творческих профессий, отказывающиеся участвовать в фарсе и пропаганде, простых людей, выходящих на улицы, даже под страхом задержания. Я горд, что живу в одно время с такими героями. Сияйте, друзья!» 

«Муры» («Стены рухнут»)

Адразу некалькі версій знакамітага каталонскага антыдыктатарскага спеву трапілі ў топ-упадабанняў беларусаў на фоне драматычных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. У арыгінале песня каталонскага барда Льюіса Льяка пра дыктатуру, якая непазбежна рухне, называлася «Слуп». Для антыкамуністычнага руху Польшчы тэкст адаптаваў бард Яцэк Качмарскі ўжо пад назвай «Муры». Самая моцная ў паэтычным плане —беларускамоўная версія на пераклад паэта Андрэя Хадановіча ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча, на жаль, не мае якаснага кліпа 

 

Затое рускамоўная «Стены рухнут», да стварэння якой прыклаў высілкі і палітзняволены Сяргей Ціханоўскі, стала адным з неафіцыйных гімнаў кампаніі «Краіны для жыцця». Гэтую песню спяваюць не толькі на вуліцах беларускіх гарадоў, але і прадстаўнікі нашай эміграцыі.  

 

«Мы не народец» ад «TOR BAND»

Амаль 200 тысяч праглядаў на ютубе набрала відэа рагачоўскага рок-гурта «TOR BAND» пад назвай «Мы не народец». Як распавядаюць стваральнікі песні, яны напісалі яе яшчэ ў пачатку 2020 году, а кліп, які стаў вірусным дзякуючы ўдзелу ў здымках дзясяткаў каларытных і прыгожых беларусаў, выклікаў шалёную папулярнасць у айчыннага слухача.

 

«Воіны ранку»

Нечаканае гучанне займеў рускамоўны хіт Сяргея Міхалка «Воины света», выкананы з выкарыстаннем старадаўніх інструментаў гуртом «Стары Ольса». У беларускім перакладзе і з жорсткім мужчынскім вакалам песня «Воіны ранку» атрымалася больш брутальнай, але неверагоднай па сваёй энергетыцы.

 

«Вам» ад Naka feat DZIECIUKI &"Разбітае сэрца пацана"&“Петля пристрастия” &Rostany

І самы бескампрамісны відэакліп з песняй на словы Уладзіміра Някляева, створаны ў супрацы некалькіх беларускіх альтэрнатыўных груп (Naka feat DZIECIUKI &"Разбітае сэрца пацана"&“Петля пристрастия” &Rostany) пад назвай «Вам», наўрад ці здольны кагосьці пакінуць абыякавым. Слухаючы суворыя словы пра нягоднікаў, якія прамянялі сумленне за 30 срэбранікаў, міжволі сціскаюцца кулакі. Гэтая песня ўвойдзе ў гісторыю беларускай музыкі кшталту знакамітай кампазіцыі польскай спявачкі часоў «Салідарнасці» Крысціны Янды «Балада пра Янэка Вішнеўскага» (Krystyna Janda-Ballada o Janku Wisniewskim).

 


Мікола Бянько

Флагшток


Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.