Пайшоў на рынак у шортах, але апынуўся на допыце ў сталіцы. У Гомелі затрымалі вядомага паліттэхнолага Віталя Шклярава

| Палітыка

У Гомелі затрымалі вядомага паліттэхнолага Віталя Шклярава, паведаміў вечарам 29 ліпеня тэлеканал АНТ. А 18 гадзіне ў тэлеграм-канале самога Шклярава з'явілася кароткае паведамленне: «Арыштавалі». Дзяржаўныя СМІ паспяшаліся абвінаваціць гомельца ў тым, што ён «кансультаваў адміністратараў паблікаў «Страны для Жизни» і аб'яднаў вакол Сяргея Ціханоўскага пратэстовы электарат». 


Віталь Шкляраў, архіўнае фота

Пра абставіны затрыманьня Свабодзе распавяла яго маці Ніна Шклярава

Віталь Шкляраў стала жыве ў ЗША. Цяпер быў у Беларусі, бо ў Гомелі жывуць яго бацькі.

«Ён паехаў учора на рынак непадалёк ад дому, у шортах і футболцы — і знік. Яго схапілі, з Гомеля раздзетага завезлі ў Менск. Толькі вечарам мне патэлефанавалі, што ён затрыманы! Я ноч не спала, я не разумею — у чым справа? Калі ён паліттэхнолаг, то што? Што ён мог зрабіць благога? Ён нікуды не ўвязваўся, інтэрв'ю ў яго ўсе стрыманыя... Я выхавала такога добрага, талковага, адукаванага сына — і цяпер пад старасць гадоў так павінна перажываць?» — плача маці Віталя.

Яна лічыць, што сын не здзяйсняў аніякага злачынства ці правапарушэння.

«У яго нейкае злачынства? Яны проста баяцца яго! Я не разумею, у якой дзяржаве мы жывём! У мяне няма слоў. Гэта проста жах», — дадала маці.

Беларус Віталь Шкляраў працаваў у выбарчых кампаніях Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ксеніі Сабчак і грузінскай апазіцыі. Ён стала жыве ў ЗША.


Паводле Радыё Свабода

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.