Сябра Гомельскай Каардынацыйнай Рады Святлана Кароль заяўляе пра ціск на яе сям’ю.
Святлана Кароль:
— Я даведалася, што майго майго зяця выклікалі ў РАУС, дзе будуць апытваць пра ўдзел у масавым мерапрыемстве. У якім — мы не ведаем пакуль што, бо ён не з'яўляецца у́ўдзельнікам мітынга́ў, акцый. Толькі аднойчы паехаў на пікет у падтрымку працаўнікоў “Гомсельмаша”, дзе блізка пазнаёміўся са знакамітым гомельскім ваенкомам Крываносавым. Паміж імі ў той раз выйшла вельмі эмацыянальная размова. Лічу, што такім чынам працягваецца ціск на удзельнікаў ГКР.
Святлана Кароль — вядомая ў нашым горадзе велаактывістка і педагог. Гамяльчанка актыўна ўдзельнічае ў пратэстовых мерапрыемствах, выказваецца супраць гвалту сілавікоў. 27 жніўня міліцыянты даставілі яе ў Чыгуначны РАУС Гомеля для складання пратаколу за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства. У выніку жанчыну аштрафавалі на 540 беларускіх рублёў.
Флагшток