Рэпрэсіі супраць вядомых гомельцаў

| Палітыка

Гомельскія ўладаахоўнікі працягваюць паляваць на журналістаў. 14 верасня ў другой палове дня былі затрыманыя сябры БАЖ Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс


Паводле нашай інфармацыі, супрацоўнікі органаў спачатку перапісалі пашпартныя дадзеныя ў журналістаў падчас іх працы ля галоўнага корпуса БелДут, дзе праходзіла акцыя салідарнасці з арыштаваным выкладчыкам Яўгенам Малікавым. Праз некалькі гадзінаў абодвух карэспандэнтаў затрымалі міліцыянты. “Вязуць у Чыгуначны РАУС”, — паспела напісаць у сваім акаўнце “Фэйсбука” Марына Драбышэўская.  

Адзначым, што кандыдат мастацтвазнаўства, вядомы ў Гомелі гісторык, Яўген Малікаў пакараны рашэннем выязнога суда 5 суткамі адміністрацыйнага арышту. Судзілі навукоўца прама ў будынку РАУСа Чыгуначнага раёну, каб ізаляваць яго ад групы падтрымкі.   


Рэдакцыя “Флагштока” выказвае салідарнасць з затрыманымі калегамі Марынай Драбышэўскай, Яўгенам Меркісам, Ларысай Шчыраковай, Андрэем  Толчыным і краязнаўцам Яўгенам Малікавым.  

Флагшток


Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.