«Шукаюць тых, хто здымаўся ў кліпах». Затрыманым удзельнікам гурта Tor Band прысудзілі па 15 сутак арышту

| Палітыка

Усе яны ўтрымліваліся ў рагачоўскім ІЧУ, і, хутчэй за ўсё, будуць адбываць пакаранне менавіта там, паведамляе «Гомельская вясна».




Ганне Музыка таксама далі 15 содняў. Суд у Юліі Галавач будзе толькі пасля абеду. Яшчэ адна дзяўчына знаходзіцца ў Жлобіне – як пакаралі яе, пакуль невядома. Праваабаронцам стала вядома, што яе адправілі ў Жлобін, бо ў Рагачове толькі два жаночых месцы ў ІЧУ.

Пасля затрымання музыкаў міліцыянты пачалі прыходзіць да тых, хто здымаўся ў іх кліпах. У асноўным, гэта рагачоўцы. Па словах сведкаў, пакуль усё абыходзіцца гутаркамі і пагрозамі адказнасцю.

Як раней паведамлялася, у Рагачове затрымалі шэсць чалавек — гэта ў тым ліку музыкі Зміцер Галавач і Яўген Бурло і іх жонкі.

Папярэдне, затрыманых судзілі паводле арт. 19.11 КаАП за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы і перасылку паведамленняў з іх.

Tor band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы — не "народец"», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.