Следчы Камітэт у афіцыйным тэлеграм-канале інфармуе пра дэталі крымінальнай справы ў дачыненні да 8 асобаў, якія нібыта здзейснілі гвалт у дачыненні да міліцыянтаў 29 мая гэтага году. Гаворка ідзе пра пікет па збору подпісаў на вылучэнне Святланы Ціханоўскай ў Гародні, падчас якога група грамадзянаў правакавала стваральніка папулярнага ютуб-канала “Краіна для жыцця”.
На шматлікіх відэакадрах з месца здарэння бачна, што блогер пазбягаў канфлікта і не адказваў на напады. Пасля на пікет прыбылі прадстаўнікі міліцыі, якія падышлі да Сяргея Ціханоўскага. Прыхільнікі блогера пачалі абараняць яго. У выніку непрацяглай штурханіны адзін з міліцыянтаў апынуўся на зямлі. Гэта стала падставай для адкрыцця крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу Беларусі.
З санкцыі пракуратуры абвінавачаных пакідаюць пад вартай. У гэты момант, як паведамляе Следчы Камітэт, праводзяцца следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Нагадаем, 1 чэрвеня найбольш аўтарытэтныя беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Сяргея Ціханоўскага палітзняволеным.
Флагшток