Сказаў «скаціна» — новая крымінальная справа. Сілавікі зноўку пагражаюць Андрэю Павуку турмой

| Палітыка

Вядомы беларускі блогер Андрэй Павук стаў фігурантам новай крымінальнай справы. Неафіцыйныя міліцэйскія тэлеграм каналы паведамілі, што ў дачыненні да блогера распачата справа за абразу суддзі Чачэрскага раёна. Флагшток знайшоў відэазапіс, які, імаверна, стаў прычынай узбуджэння міліцыянтаў.




У пачатку красавіка блогер Павук шукаў датычных да справы «аб экстрымізме» ў Чачэрску. Павук патэлефанаваў суддзі Пятру Цыганку і задаў пытанне, чаму ён прысудзіў чачэрскім маладзёнам «калонію» за налепкі. Суддзя кінуў слухаўку, а блогер прамовіў слова «скаціна». Судячы па ўсяму, сілавікі вырашылі, што такім чынам Павук абразіў суддзю.


Нагадаем, сёлета тры маладзёны з Чачэрску апынуліся ў турме за расклейку пратэсных налепак на слупе. Вадзім Дзенісенка атрымаў 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму, Мікіта Хількевіч і Рыта Зотава — па 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Суд палічыў, што іх дзейнасць з'яўляецца экстрэмізмам. Прысуд вынес старшыня суду Чачэрскага раёна Пётр Цыганок.

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.