“Стаю ў чарзе па піва”. Як у Гомелі за Лукашэнку падпісваліся пад савецкі шлягер “День Победы” (відэа)

| Палітыка

У Гомелі адбыўся першы і адзіны масавы пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Іншых масавых акцый прыхільнікаў дзейнага кіраўніка дзяржавы ў паўмільённым горадзе заўважана не было. “Флагшток” спрабаваў раней знайсці праўладныя пікеты ў Гомелі, але безвынікова.

На акцыі, якая па сваіх прыкметах нагадвае мітынг, не прысутнічалі міліцыянты з мегафонамі. Тут нікога не затрымлівалі і нікому не пагражалі. Нягледзячы на гэта, удзельнікі праўладнага пікету паводзілі сябе нервова, на пытанні журналістаў адказвалі неахвотна, адварочваліся, закрывалі твары рукамі.

 

Стаю ў чарзе па піва”, – вінавата спрабаваў аджартавацца адзін з удзельнікаў чаргі. Астатнія рэагавалі нервова на бяскрыўдныя пытанні рэпарцёра “Флагштока”, не маглі патлумачыць уцямна матывацыю свайго ўдзелу ў пікеце.

Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Віктар Адзіночанка, які прысутнічаў на пікеце ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, адзначае шэраг асаблівасцей:  

  • Чэргі вялікія, але ў чэргах за альтэрнатыўных кандыдатаў людзі актыўна адказваюць на пытанні. Тут, калі я спрабую з людзьмі паразмаўляць, мае месца рэакцыя “непрыняцця”. Два разы мне сказалі, што стаяць “па кілбасу”. Іншыя, калі іх пытаеш абсалютна нейтральна, пачынаюць крычаць: “Не правакуйце нас!”  
  • Як назіральнік хачу сказаць, што, згодна заканадаўству, тут адбываецца мітынг. Па ідэі, павінна прыйсці міліцыя з заклікамі, што “зборышча незаконнае”, але гэтага не адбываецца.


Флагшток


Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.