Суд адмовіў гомельцам у сустрэчы з дэпутатам Злотнікавым

| Палітыка

23 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна адбыўся разгляд скаргі заяўнікаў (180 чалавек) на забарону прэзідыумам Гомельскага гарсавету сходу па адкліканні дэпутата парламента Андрэя Злотнікава. Працэс вяла суддзя Марына Домненка. На пасяджэнне прыйшло блізу 25 заяўнікаў.

Андрэй Злотнікаў, дэпутат парламента ад Гомельскай-Цэнтральнай акругі № 33 

Ніякіх нечаканасцяў не адбылося. Суд не задаволіў патрабаванне жыхароў Гомельскай-Цэнтральнай акругі № 33 у адрас гарсавету правесці сход з дэпутатам Злотнікавым. Падчас судовага пасяджэння высветлілася, што ў склад прэзідыума гарсавету, які адмовіў у правядзенні  сходу, увайшлі дэпутаты: Уласава, Літвінава, Наркевіч, Кулага, Пачынак.


Усяго ў Гомелі прайшло чатыры судовых пасяджэнні па скаргах гомельцаў на забарону прэзідыумам Гомельскага гарсавету сходаў па адкліканні дэпутатаў парламента: Ірыны Даўгала, Віталя Уткіна, Аляксандра Машкарова і Андрэя Злотнікава. Усе гэтыя суды скончыліся адмовай заяўнікам. 24 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёна адбудзецца чарговае судовае пасяджэнне па пытанні адмовы гарсаветам правядзення сходу з дэпутаткай Вольгай Крэч.

Флагшток


Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.