Святлане Ціханоўскай пагражаюць адабраннем дзяцей (відэа)

| Палітыка

Прэтэндэнтка ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Святлана Ціханоўская сцвярджае, што на яе аказваецца ціск з мэтай недапушчэння да ўдзелу ў выбарах. Паводле інфармацыі “Радыё Свабода”, напярэдадні здачы подпісаў у адну з выбарчых камісій Гомеля ёй патэлефанавалі невядомыя з пагрозамі. Ананімы пагражаюць адабраннем дзяцей у выпадку, калі яна не спыніць палітычную кампанію. Улічваючы абставіны, палітык заклікае сваіх прыхільнікаў паставіцца з разуменнем да любога яе рашэння.


Фота: tut.by

 

У дадзены момант муж Святланы, блогер Сяргей Ціханоўскі, знаходзіцца ў следчым ізалятары №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Яму інкрымінуюць арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 КК РБ). Аўтарытэтныя беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Сяргея Ціханоўскага палітзняволеным. 

Нагадаем, Святлана Ціханоўская 15 чэрвеня заявіла, што сабрала неабходныя 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі ў кандыдаты прэзідэнта. Яна планавала праехаць па Беларусі, каб здаць сабраныя подпісы ў рэгіянальныя выбарчыя камісіі.  

Флагшток


Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.