Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай пасля масавай акцыі ў Гомелі накіраваўся ў Гародню. У гэтым абласным цэнтры меўся прайсці агітацыйны пікет, аналагічны гомельскаму. Аднак пад канец сустрэчы заснавальніка папулярнага ютуб-канала "Краіна для жыцця" з патэнцыйнымі выбарцамі здарыўся інцыдэнт.
Калі відэаблогер праводзіў сустрэчу з гараджанамі, да яго падышлі некалькі жанчын у масках. Грамадзянкі настойліва чапляліся да Сяргея Ціханоўскага, штурхалі яго, правакавалі на канфлікт (кадры з відэа
канала Vladimir Melnychuk). Жанчына-правакатарка паскардзілася міліяцыянтам, што Ціханоўскі не адказвае на яе пытанні. ПАсля чаго, міліцыя накіравалася да блогера і пачала яго затрымліваць
З відэа вынікае, што ў выніку непрацяглай штурханіны праваахоўнік апынуўся на зямлі. Пасля гэтага ў сітуацыю ўмяшаўся АМАП. На кадрах бачна, што спецназ пры затрыманні Сяргея Ціханоўскага прымяніў фізічную сілу.
Гарадзенцы не даюць ад'ехаць аўтобус з затрыманым Ціханоўскім.
Прыхільнікі Ціханоўскага сабраліся каля УУС Гарадзенскага аблвыканкама (кадр з відэа тэлеграм-канала Беларусь Головного мозга).
Флагшток