Сёння ў цэнтры Гомеля быў абвешчаны Марш Партызан. З-за вялікай канцэнтрацыі сілавікоў людзі не наважыліся сабрацца ў адзіную калону і прагульваліся групамі.
Як паведамляе тэлеграм-канал Радыё Свабода, людзі хадзілі па Савецкай, і іх адвольна затрымліваў АМАП. Жыхарка вуліцы Працоўнай, што ў цэнтры гораду, стала сведкай, як АМАП гнаўся за групай маладых людзей. Аднаго з іх яны павалілі на зямлю, скруцілі.
Фота: Радыё Свабода
Каля вуліцы Камунараў міліцыя затрымала дзвюх жанчын з бел-чырвона-белымі парасонамі. На вуліцы Жаркоўскага затрымалі грамадскага актывіста Валера Сляпухіна. Цяпер ён у Цэнтральным РАУС. Затрымана як мінімум 7 грамадзян.
Флагшток
Паводле Радыё Свабода