У Гомелі праходзіць сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Дзмітрыевым

| Палітыка

Мерапрыемства праходзіць у Цэнтры інклюзіўнай культуры да 20.00.


Спачатку некалькі дзясяткаў гомельцаў атрымалі магчымасць пакамунікаваць з Андрэем Дзмітрыевым на адкрытым паветры, дзе праходзіў узгоднены з мясцовымі ўладамі пікет. Потым выбаршчыкі перамясціліся ў актавую залю. 

Андрэй Дзмітрыеў падзяліўся з жыхарамі Гомеля сваім бачаннем сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне, а таксама адказаў на пытанні. 

Пра туалеты за мільён і "залаты флагшток"

Канешне, Гомель славіцца сваім туалетам і флагштокам. А што гэта такое? Гэта паказнік адарванасці ўладаў, якія не разумеюць, куды ўвогуле належыць выдаткоўваць грошы. У горадзе, дзе банальна не хапае дзіцячых пляцовак. Я ведаю, што мясцовыя актывісты б’юцца за элементарныя рэчы, а вы траціце такія грошы на флагшток. Гавораць, што снарад не падае двойчы ў адно месца. Калі зрабілі туалет за мільён долараў, я падумаў: “Дзіўныя людзі”. Але калі праз нейкі час гэтыя ж людзі за 600 тысяч з нечым долараў вырашылі паставіць флагшток, стала зразумела, што гэта ў іх такое стаўленне да жыцця, дзе нашыя клопаты “фіялетавыя”, затое ставяць флагшток, каб парадаваць прэзідэнта.

Пра каардынацыю са штабамі Валерыя Цапкалы, Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай

Наўпроставай каардынацыі на гэты момант у нас няма. Але мы каардынуемся, безумоўна, у мэтах. Мы, напрыклад, вагаемся ў прыватных пытаннях, ці падтрымліваць, скажам, ініцыятыву з нашэннем белых стужак на руках. Чаму менавіта белага колеру, а не бел-чырвона-белага… Але, калі гаварыць глабальна, бліжэй да дня выбараў запыт на такую каардынацыю стане відавочным не толькі для нас, але і іншых штабоў.

Ці здыме кандыдатуру на карысць Святланы Ціханоўскай?

Калі я здыму кандыдатуру на карысць Ціханоўскай, яе здымуць на наступны дзень. І мы будзем выбіраць паміж Лукашэнкам і Канапацкай. Мой удзел, мае прамовы – гэта таксама хаця б бяспека, каб Ціханоўская дайшла. Разумею, што людзям хочацца, каб было як у серыяле, дзе ўсе добрыя аб’ядналіся і перамаглі кепскага. Усе тыя, хто лічыў, што гэта серыял у пачатку кампаніі, пераканаліся ў адваротным. Але гэта не серыял, а палітыка ў краіне, дзе 26 год пануе жорсткі аўтарытарны рэжым. Тут нельга ісці па законах серыяла. Сёння задача іншая, каб як мага большая колькасць беларусаў прыйшла і прагаласавала за свайго кандыдата, а не за Лукашэнку. Каб Лукашэнка набраў менш, чым сумарна іншыя кандыдаты.






Флагшток

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.