Як паведамляюць рэпарцёры "Флагштока" з месца падзей, на пікеце шмат моладзі і інтэлігентных людзей сярэдняга веку. Раз-пораз побач з кіламетровай чаргой праходзяць міліцыянты з інфармацыйнай групы, якія без асаблівага энтузіязму папярэджваюць грамадзянаў пра "незаконную масавую акцыю".
На плошчы Паўстання супрацоўнікі ДАІ, па наводцы, спыняюць аўтамабілістаў, якія сігналілі ў знак падтрымкі пратэстоўцаў.
Флагшток