Як паведамляе тэлеграм канал Радыё Свабода, у Гомлі затрымалі актывіста, якога міліцыя палічыла адміністратарам чату ў Telegram
Па інфармацыі Радыё Свабода у Гомелі міліцыя затрымала актывіста Дзяніса Кобрусева. Як паведаміла ягоная жонка Святлана, па вэрсіі міліцыі ён быў адміністратарам тэлеграм-чату «Гомель Перемен» і «разьмяшчаў там заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях».
Міліцыя правяла агляд памяшканьня і забрала ноўтбукі і тэлефоны. Самога Дзяніса затрымалі і павезьлі ў Цэнтральны РАУС.
Радыё Свабода