У Гомелі пачаўся закрыты суд за фота аэрадрома Зябраўка і «здраду дзяржаве»

| Палітыка

Жыхару вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгену Глушкову пагражае да 15 гадоў калоніі, паведамляе Радыё Свабоды са спасылкай на Вясну.

32-гадовага Яўгена Глушкова затрымалі сёлета ў жніўні, з таго часу ён знаходзіцца у СІЗА-3 Гомеля.



Яўген Глушкоў (фота: Viasna) 


Яўген Глушкоў апошнім часам жыў у вёсцы Зябраўка Гомельскага раёну. Менавіта каля гэтага месца знаходзіцца вайсковы аэрадром, на якім з пачатку вайны размяшчаюцца расейскія вайскоўцы. У тым ліку там былі зафіксаваныя запускі ракетаў па ўкраінскай тэрыторыі.

Яўген скончыў вэтэрынарную акадэмію ў Віцебску, адслужыў у беларускім войску — у Асобнай службе актыўных мерапрыемстваў, спэцназе памежных войскаў. Гэта адно з самых непублічных падраздзяленняў беларускага войска. Пасля службы Глушкоў пэўны час жыў ва Ўкраіне (ягоныя бацькі — этнічныя ўкраінцы, даўно жывуць у Беларусі), граў там у музычным гурце. Акрамя гэтага, ён таксама жыў у Кітаі — у тым ліку падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году. З'ехаў праз ковідныя абмежаванні.

У ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы здарыўся інцыдэнт, у выніку пачаліся праверкі мясцовых. У Яўгена ў тэлефоне знайшлі стары здымак аэрадрому, які ён рабіў з дрона. І яшчэ знайшлі кантакты розных украінцаў. Гэтага было дастаткова, каб яго затрымаць, піша «Вясна».

Яўгена вінавацяць у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356) і садзейнічаньню экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу).

Яму пагражае да 15 гадоў зняволення. Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Працэс вядзе судзьдзя Алег Харошка.

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.