Як паведамляе Наша Ніва, нядзеля ў Мінску зноў стала днём масавых затрыманняў палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Сярод іншых знакамітасцяў быў затрыманы гомелец Андрэй Краўчанка — прызёр Алімпійскіх гульняў, лёгкаатлет-дзесяціборца. Яго проста выцягнулі з машыны. Краўчанка браў актыўны ўдзел у Свабодным аб'яднанні спартоўцаў, што злучыла сотні прыхільнікаў перамен.
Па стане на 19.50 вядома ўжо больш за 583 прозвішчы затрыманых. Агульная лічба па краіне можа дасягнуць нават 1000 чалавек.
NN.by