Уладзіміра Няпомняшчых затрымалі па крымінальнай справе, у яго дома — ператрус

| Палітыка

Пенсіянера Міністэрства ўнутраных справаў Уладзіміра Няпомняшчых, які спрабаваў вылучацца на прэзідэнцкіх выбарах, падазраюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства, прадугледжанага артыкулам 366 Крымінальнага кодэкса. У дадзены момант на кватэры былога міліцыянта праходзіць ператрус. Сам Уладзімір Няпомняшчых змешчаны на 72 гадзіны пад варту.  



Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пераслед апазіцыянера можа быць звязаны з выказваннямі Уладзіміра Няпомняшчых на адрас пракурорскага супрацоўніка падчас суда над гомельцам Георгіем Васіленкам, які ўзняў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на самай масавай у гісторыі Гомеля акцыі пратэсту на плошчы Леніна 16 жніўня 2020 года.  

Артыкул 366 Крымінальнага кодэкса РБ ("гвалт альбо пагроза гвалта ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак") прадугледжвае пакаранне да 5 год пазбаўлення волі. У выпадку, калі падобныя дзеянні прымаюцца ў дачыненні да прэзідэнта краіны, тэрмін зняволення можа дасягаць 8 гадоў.  


Флагшток

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.