Як паведамляе праваабарончы сайт “Гомельская вясна”, у дачыненні да ўдзельніцы мірных акцый пратэсту Марысі Тульжанковай распачатая крымінальная справа. Пра гэта паведаміла яе маці праваабаронцу Леаніду Судаленку. Паводле якога артыкула Крымінальнага кодэксу заведзены артыкул, стане вядома пасля наведвання дзяўчыны адвакатам.
Нагадаем, 12 кастрычніка вядомую ў Гомелі мастачку Марысю Тульжанкову даставілі ў абласную ўправу Следчага Камітэту нібыта на падставе заведзенай крымінальнай справы па арганізацыі масавых беспарадкаў (частка 1 артыкула 342 КК). У той жа дзень у кватэры гамяльчанкі быў праведзены ператрус з канфіскацыяй ноўтбука і мабільнага тэлефона.
У апошнія 5 гадоў Марыся Тульжанкова вучылася ў Акадэміі мастацтваў (г. Уроцлаў). Калі ў Беларусі распачаліся пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, яна вярнулася на радзіму. 28 жніўня дзяўчыну ўжо затрымлівалі міліцыянты ў 17-м мікрараёне за тое, што падчас акцыі яна трымала ў руках шарык.
15 кастрычніка Суд Цэнтральнага раёну (суддзя Восіпава) прысудзіў гомельскай мастачцы Марысі Тульжанковай 15 сутак арышту за ўдзел 30 жніўня ў акцыі пратэсту (арт. 23.34).
Флагшток