«Восем мясцовых расстралялі адразу, кіраўніцтва сяла ўзялі ў палон і катавалі». Сведчанні чалавека, які выжыў у расейскай акупацыі пад Чарнігавам

| Палітыка

45-гадовы Аляксандар — жыхар Кіева, юрыст па спэцыяльнасці. Ён трапіў пад расейскую акупацыю — у сваім доме ў вёсцы Новая Басань Чарнігаўскай вобласьці. Вёску вызваліла ўкраінскае войска 30 сакавіка.

Аляксандар расказаў Свабодзе пра жыццё ўкраінскіх вяскоўцаў пад расейскай акупацыяй. 


«Людзей выганялі з дамоў, кралі ўсё каштоўнае, гадзілі проста ў хатах»


«Я прачнуўся ад вайны 24 лютага а пятай гадзіне раніцы, мой Кіеў абстрэльвалі ракеты, недалёка ад майго дому ішлі жорсткія баі. Я эвакуяваў сваю сям’ю ў бяспечнае месца ў Заходняй Украіне. Сам вырашыў вярнуцца дадому. Апроч кватэры ў Кіеве, у мяне дом у Новай Басані. 28 лютага расейскія фашысты акупавалі нашу вёску.

Калі яны заехалі ў вёску, то з аўтаматычнага кулямёта расстралялі мірных жыхароў. Загінулі восем чалавек, аднаго цяжка паранілі. Цывільным было загадана сядзець па хатах. У асноўным маскоўскія злачынцы пасяляліся ў дамах на цэнтральных вуліцах. Гаспадароў дамоў яны выганялі без усялякіх рэчаў, пры гэтым стралялі з аўтаматычнай зброі проста ў доме. Бедныя людзі, у чым толькі былі, ішлі альбо да суседзяў, альбо хаваліся ў халодных падвалах, безь ежы і вады.

У чужых дамах расейскія фашысты выкрадалі каштоўныя рэчы, грошы, залатыя ўпрыгожанні, бытавую тэхніку, дзіцячыя цацкі, ежу, адзенне, пасцельную бялізну, розны хлам. Што не маглі забраць — расстрэльвалі з аўтаматычнай зброі. Зганялі легкавыя аўтамабілі. Нават свае фізіялягічныя патрэбы спраўлялі проста на падлогу і ў кутах дамоў».





«Скралі 25-гадовую дзяўчыну, празь сем дзён прывезьлі і кінулі каля двара»


«У першы дзень яны абрабавалі ўсе крамы ў пасёлку, вынесьлі ўсё, што было ў крамах. На цэнтральнай вуліцы пасёлка быў проста Армагедон.

Я ведаю пра выпадак, калі яны выкралі адну маладую дзяўчыну, ёй 25 гадоў. Праз сем дзён прывезлі яе ў дом і выкінулі каля двара. Дзяўчына не размаўляе, пастаянна маўчыць і ні на што не рэагуе. Сваякі дзяўчыны хадзілі да расейскіх фашыстаў, і нейкім цудам злачынцы дазволілі беднай дзяўчыне пакінуць вёску разам са стрыечнай сястрой.

Факты згвалтавання мясцовых дзяўчат нярэдкія. Адна сямʼя, якая ўжо ў бяспецы, мне расказвала: на заўвагу расейскаму салдату не крычаць і не размахваць аўтаматычнай зброяй, таму што ён палохае дзіця, расеец, паглядзеўшы на дзяўчынку дзевяці гадоў, адказаў, што гэта ўжо не дзіця, дарослая жанчына. Пасля гэтых жудасных слоў сямʼя ў гэты ж дзень уцякла са свайго дому, яны хаваліся ў суседзяў».





«Старшыню нашай грамады і ягонага намесніка 15 разоў выводзілі на расстрэл»


«У палон да іх трапілі жыхары нашай вёскі, у тым ліку старшыня грамады і ягоны намеснік. Пасля вызваленьня яны расказвалі, што іх катавалі, прывязвалі за ногі галавой уніз, 15 разоў выводзілі на расстрэл і стралялі паўз іх.

У нас няма ні электраэнэргіі, ні газу, ні крам, ні аптэк, ні бальніц, ні мабільнай сувязі. Усё знішчана.

Хадзіць па вуліцах пасёлка, асабліва дзе расейскія фашысты былі з тэхнікай, было забаронена. Усіх мужчын, якія хадзілі там, бралі ў палон, вывозілі ў невядомым кірунку. Асабіста мне, калі так можна сказаць, вельмі пашанцавала. Мой дом у канцы вёскі, у такім месцы, дзе няма стратэгічных дарог, толькі выхад да ракі і балота. Таму расейскіх фашыстаў з тэхнікай у маім раёне не было. Да майго дому прыходзілі вайскоўцы з Арэнбургу, больш-менш адэкватныя, правяралі мой дом, каб не было зброі і дывэрсантаў. Яны забралі ў мяне мабільныя тэлефоны і пашкодзілі драты інтэрнэту. Таксама хадзілі групы марадзёаў, якія пранікалі ў кожны пусты дом, выкрадалі рэчы людзей.





«Бачылі б вы, як уцякала арда — „другое войска ў сьвеце“, праз нашу вёску!»



«У акупацыі наш пасёлак знаходзіўся 31 дзень. Дзякуючы суседзям у мяне было малако, сыр, гародніна, мяса, хлеб. 29 сакавіка расейскія фашысты пачалі ўцякаць ад Кіева. Адпаведна, уся гэтая арда ўцякала праз наш пасёлак. Каб вы бачылі, як уцякае „другое войска ў свеце!“ Я не хачу пакрыўдзіць нацыянальнасьць рома, але гэта не войска, а цыганскі табар. Да танкаў былі прычэпленыя аўтамабільныя прычэпы і розныя мяшкі з выкрадзенымі рэчамі!

30 сакавіка з 6 гадзіны раніцы ў нашым пасёлку пачаліся баявыя дзеянні, і цэлы дзень былі баі. Расейскія злачынцы ўцяклі ў суседні пасёлак. Нас вызвалілі. Я яшчэ не магу свабодна хадзіць па вуліцах, бо яшчэ ўкраінскія вайскоўцы выяўляюць недабітых расейцаў і абясшкоджваюць міны і іншыя боепрыпасы.

Многія параўноўваюць Пуціна з Гітлерам, але Пуцін значна горшы за Гітлера. Я няе ведаю як, але трэба з імі нешта рабіць. Ад іх ніколі не будзе спакою».

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.