Дэмакратычнага актывіста Васіля Палякова, які на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” спрабаваў аналізаваць вынікі датэрміновага галасавання ў Гомелі, затрымалі міліцыянты. Гэта адбылося позна вечарам 8 жніўня, калі ён вяртаўся дадому з працоўнага офіса. Васіль Палякоў паспеў патэлефанаваць жонцы, паведамляючы пра тое, што яго забіраюць праваахоўнікі.
Васіль Палякоў. Фота: facebook.com/vpaliaster
“Няма сумневу, што Васіля ўзялі, бо гэта звязана з незалежным назіраннем. Гомель больш за ўсё прагнуўся перад уладамі. Па ТВ сказалі, што выбары ўжо адбыліся, 50 % ужо нібыта ёсць з улікам датэрміновага галасавання. Я не ведаю, каму патрэбныя доказы фальсіфікацый выбараў. І так, без дадзеных незалежных назіральнікаў, ясна, што Лукашэнка не перамог і не можа перамагчы”, — гаворыць гомельскі апазіцыянер Уладзімір Кацора.
Флагшток