Затрымалі відэаблогера Андрэя Павука, яму далі 15 сутак

| Палітыка

У гарадскім пасёлку Акцябрскі затрымалі відэаблогера Андрэя Павука. З паведамлення, якое ён паспеў даслаць жонцы, вынікае, што затрыманне адбылося з-за здымкаў на выбарчым участку № 9 г. п. Акцябрскі. Учора Андрэй Павук зафіксаваў на відэа вынясенне папярэджання незалежнаму назіральніку старшынёй выбарчай камісіі Святланай Адзінец

 

У РАУС Акцябрскага раёну паведамілі, што ў дачыненні да Андрэя Павука вядзецца адміністрацыйны працэс.

Update:

Суддзя Васілеўскі прызначыў Андрэю Павуку пакаранне (артыкул 17,1 КоАП — дробнае хуліганства) у выглядзе адміністратыўнага арышту на 15 сутак.

Флагшток