Суддзя Цэнтральнага раённага суда Віктар Казачок пакараў журналіста Яўгена Меркіса за анлайн-трансляцыю з пікету альтэрнатыўных кандыдатаў. Усе хадайніцтвы фрылансера адносна дазволу на відэаздымкі альбо прадастаўленне права на абарону з боку юрыстаў "Беларускай Асацыяцыі Журналістаў" суддзём былі адхіленыя.
Яўген Меркіс дае інтэрв'ю перад пачаткам пасяджэння
На суд прыйшлі калегі з "Беларускай Асацыяцыі Журналістаў"
Журналіста пакараў суддзя Віктар Казачок, які часта выносіць прысуды ў дачыненні да актывістаў апазіцыі, блогераў і журналістаў
Юрыдычную кансультацыю Яўгену Меркісу аказвае праваабаронца Леанід Судаленка
Флагшток