Жыхароў Светлагорска масава выклікаюць у міліцыю пад рознымі нагодамі, каб знайсці ў тэлефонах «экстрэмізм»

| Палітыка

У Светлагорску участковыя інспектары міліцыі пад рознымі нагодамі выклікаюць мясцовых жыхароў і просяць паказаць смартфоны. Калі ў тэлефоне знаходзяць што-небудзь з таго, што ўлады ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — складаюць пратакол за «распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі». Такім чынам бюджэт папаўняецца штрафамі ад 10 да 30 базавых велічынь, паведамляе «Гомельская вясна».

Пры гэтым уладальнік тэлефону можа і не ведаць, што якая-небудзь спасылка ці скапіраваны допіс у яго тэлефоне адносяцца да «экстрэмізму», адзначаюць праваабаронцы.




Як паведамляюць са Светлагорска, у міліцыю людзей выклікаюць нібыта як сведкаў пра дарожна-транспартныя здарэнні, скаргі ад суседзяў на шум і т. п. Пасля агляду тэлефона складаецца пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле часткі 2 артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — «Распаўсюджванне, вырабленне, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць». Затым адміністрацыйная справа накіроўваецца ў суд.

За распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якую ўлады ўключылі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама вырабленне, выданне, захоўванне альбо перавозку з мэтай распаўсюджвання такой прадукцыі суд накладае штраф, альбо грамадскія работы, альбо адміністрацыйны арышт. Гэта робіцца з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прыладаў і сродкаў здзейсненага парушэння альбо без канфіскацыі гэтых прыладаў і сродкаў.

Праваабаронцы нагадваюць, што грамадзянін не абавязаны па просьбе міліцыянта альбо прадстаўніка якога-небудзь іншага органа ўключаць асабісты тэлефон ці электронную прыладу, уводзіць паролі на ёй і прадастаўляць магчымасць агляду інфармацыі, якая там захоўваецца. Міліцыянт можа прапанаваць грамадзяніну зрабіць гэта, але не мае права патрабаваць альбо пагражаць якімі-небудзь дзеяннямі за адмову.

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.