Памёр вядомы археолаг Алег Макушнікаў

| Особы

Сёння памёр вядомы гомельскі археолаг Алег Макушнікаў. Ён хварэў на каронавірус.

Алег Макушнікаў — доктар навук, прафесар. Выкладаў у ГДУ імя Францыска Скарыны. Яму належаць самыя значныя адкрыцці, звязаныя з гісторыяй сярэднявечнага Гомеля.

Пахаванне плануецца на заўтра, пятніцу 5 лістапада з 12:00 до 12:30 у другім корпусе ГДУ імя Францыска Скарыны (вул. Кірава, 119).






Пра Алега Макушнікава ўзгадвае яго былы студэнт гісторык Яўген Малікаў:

«Сёння ноччу памёр Алег Анатольевіч Макушнікаў — мой Настаўнік, Выкладчык і Чалавек, які, сам таго не ведаючы, аказаў вялізны ўплыў на маё жыццё. Хаця бы ўжо ў тым, што знаёмства з ім ў 16 год канчаткова аформіла мой жыццёвы прафесійны выбар — стаць гісторыкам. Падазраю, што і не толькі ў мяне аднога. І вялікія літары тут — гэта не пафас, кожны, хто з ім працаваў, так жа пра яго напіша.

Пасля заканчэння 10 класу я планаваў іншую кар’еру, больш фінансава прыбытковую (1990-я гг.!), але на апошніх сваіх летніх канікулах прыйшоў на раскопкі ў парк, якія праводзіў Алег Анатольевіч з першакурснікамі. І нешта ён ва мне ўбачыў, у маёй цікаўнасці да гомельскай гісторыі. І за паўтара месяца работы ён здолеў падабраць словы, каб пераканаць, што негледзячы на сёняшнія цяжкасці, жыццё чалавеку трэба прысвяціць любімай справе, а не той, за якую зараз болей плацяць, і што нельга зарываць свае таленты, нават калі яны не даюць фінансавага прыбытку — сэнс жыцця чалавека не ў грошах, а ў нечым іншым. Я да гэтага часу памятаю тыя доўгія размовы, калі мы з Алегам Анатольевічам ішлі пасля раскопак па горадзе і ён мне няспешна, з уласцівым яму пачуццём гумару, такту распавядаў пра свае гістарычныя адкрыцці — пра бітву на рацэ Пяшчане, пра пажар 1737 года, пра знаходку збройнай майстэрні XIII cт. і іншае. Менавіта тады ад яго я ўпершыню пачуў і пра міфічныя невядомыя дакументы па гісторыі Гомеля недзе там у архіве Чартарыйскіх ў Кракаве — менавіта тыя самыя дакументы, якія я ўрэшце знайшоў і адфатаграфаваў у той самай бібліятэцы Чартарыйскіх пяць месяцаў таму, у маі 2021 года, і публікацыя якіх стаіць у мяне адным з галоўных пунктаў у планах на бліжэйшыя годы... На жаль, Алег Анатольевіч, гэтыя дакументы прачытаць ужо не зможа...


А тады, па заканчэнні школы, я паступіў на гістфак ГДУ. Пасля мае навуковыя інтарэсы значна пашырыліся, уключылі ў сябе агромны Кландайк абсалютна недаследаванай драўлянай архітэктуры Гомельшчыны, якая і стала маёй асноўнай навуковай тэмай. З Алегам Анатольевічам я працягваў падтрымліваць кантакты, кансультуючыся ў яго па розных пытаннях гомельскай гісторыі, часам трапляючы да яго на раскопкі.

Пра Алега Анатольевіча можна напісаць шмат добрых і цудоўных успамінаў, ягоны голас — спакойны, тактычны, пераканаўчы, дадаткова ўзмоцнены ўважлівым поглядам праз нязменныя вялікія акуляры, да гэтага часу стаіць у мяне ў галаве. Я ўжо не кажу пра ягоны ўклад у даследаванне мінуўшчыны Гомеля і Гомельшчыны — гэта проста Атлант гомельскай гісторыі! Альбо пра яго змаганні з тупаватымі гомельскімі чыноўнікамі за захаванне і ўратаванне нашай гістарычнай спадчыны — пачынаючы ад 1985 г. (будаўніцтва на месцы кінатэатра Ісачанкі) і ўключна да сёняшняга часу. Мала хто з гамяльчан, напрыклад, ведае, колькі сіл і здароўя Алег Анатольевіч патраціў на тое, каб «залатая прыбіральня» на набярэжнай не была ўзведзена прама пад капліцай Паскевічаў, каб яе хаця бы перанеслі ў бок, за што адзін з прыезжых самых высокіх чыноўнікаў горада датумкаўся кінуць Макушнікаву — “Вы, Олег Анатольевич, не патриот нашего города!”

Сёлета наша Гомельшчына страціла двух сваіх мацнейшых археолагаў — у чэрвені пайшоў ад нас Алег Вільгельмавіч Іоў, які даследваў Цэнтральнае Палессе, сёння — Алег Анатольевіч Макушнікаў, які даследваў Гомельскае Падняпроўе. Гэта велізарныя страты. І цяпер вялікая адказнасць за будучыню гомельскай гісторыі ляжыць на іх вучнях, якія павінны працягнуць справу сваіх Настаўнікаў.

А Настаўнікам — вечная памяць...»

«Не закрыты базовые человеческие потребности». Активист из Гомеля попал в лагерь для беженцев в Словакии и рассказал, что его не устраивает

| Особы | 0

Активист из Гомеля Дмитрий Лукомский после четырех лет жизни в Украине переехал в Словакию, где подал заявление на международную защиту.