Тэндар на пошукі арганізацыі генпадрадчыка не адбыўся праз тое, што на конкурс падала заяўку толькі адна будаўнічая арганізацыя. Ёй аказалася ААТ «Гомельрамбуд», якую ўзначальвае былы старшыня Цэнтральнага раёну Гомеля Андрэй Гарбачоў.
Фота: Ingvar Loy
Флагшток патэлефанаваў інжынеру «Гомельрамбуд» (імя не называем па аб'ектыўных прычынах, запіс размовы захоўваецца ў рэдакцыі):
— Ці магчымая закупка паслугі з адной крыніцы?
— Потым — каб наручнікі надзелі? Сума надта вялікая.
— Ці будзе абвешчаны яшчэ адзін тэндар?
— Няхай начальства вырашае, можа наагул не будзем удзельнічаць. Пакуль дакладнай інфармацыі няма. Можа на паўторнае яшчэ хто падасца.
Таксама Флагшток патэлефанаваў у Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву Гомельскага аблвыканкама з пытаннем, калі ж пачнуць будаваць флагшток? Адказ намесніцы старшыні камітэту Святланы Кухоцкаволец быў нечаканым:
— Я не магу вам адказаць, бо яшчэ праекта няма.
На пытанне, як можна было абвяшчаць тэндар без праекта, Кухоцкаволец не адказала і кінула слухаўку.
Флагшток