Гомельчане активно выступают за возвращение пешеходного перехода в районе бывшего Быховского рынка. Местные жители возмущены тем, что в результате установки металлического ограждения недалеко от транспортного кольца им приходится обходить большой круг, либо идти по улице Б. Хмельницкого до пешеходного перехода около пиццерии.
«Флагшток» писал ранее о том, что продавцы цветов в районе бывшего Быховского рынка уже организовали сбор подписей за возвращение перехода. И вот, как сообщают граждане, по состоянию на 30 мая более 600 человек поддержали обращение. Сбор подписей продолжается.
Рэдакцыя выдання звязалася з гамяльчанкай Ксеніяй Чындаравай, якая пакінула подпіс за аднаўленне "зебры".
Ксенія Чындарава
Жыхарка праспекта Кастрычніка патлумачыла сваю пазіцыю:
– На быхаўскім коле сыходзяцца некалькі буйных вуліц - пр. Кастрычніка, вул. Хмяльніцкага і Быхаўская. Гэта свайго кшталту сэрца бліжэйшых мікрараёнаў. Таму людскія патокі тут заўсёды вялікія. Праз гэты пераход ідзе шлях да некалькіх паліклінік, дзвюх школ, пошты, цырульні, царквы, кіёскаў з кветкамі і гароднінай. З розных бакоў кола раскідана вялікая колькасць крамаў, і тут праходзіў самы кароткі шлях паміж імі. Праз гэты пераход зручна было перасаджвацца з транспарту, што прыйшоў з 5-га мікрараёну, у накірунку пр. Кастрычніка. А цяпер людзям прыдзецца рабіць вялікі крук, каб прайсціся па штодзённым маршруце. Здароваму чалавеку ў добрае надвор'е гэта, можа, зрабіць і не цяжка (але лішнія 10 хвілін жыцця выкідаць на гэта таксама шкада!). А як быць з пенсіянерамі (якіх у нашым раёне жыве нямала), матулямі з дзіцячымі вазкамі і іншымі?
Напрыклад, ведаю шмат асоб у сталым веку, якія ездзяць з пр. Кастрычніка ў тутэйшую царкву. Каб вянуцца дадому, ім трэба дайсці да прыпынку "Праспект Кастрычніка", шлях да якога цяпер стаў значна даўжэйшы . Чаму іх правы менш значныя ў параўнанні з правамі аўтамабілістаў? Да кожнага месца ў горадзе павінен быць індывідуальны падыход: недзе трэба даць перавагу транспарту, недзе пешаходам. Тыповых рашэнняў няма, трэба шукаць варыянты. А ў Гомелі, на жаль, ёсць толькі адно выйсце: зрабіць так, каб лепей было аўтамібілістам. Што можна было зрабіць у гэтым канкрэтным месцы? Усталяваць светлафор, бо сапраўды кіроўцам даволі доўга даводзілася чакаць, пакуль усё людзі пройдуць; ліквідаваць пераход, які зараз пакінулі - там ніколі не было шматлюдна. Магчыма, ёсць і іншыя рашэнні. Але іх трэба было шукаць, разважаць. А гэтым займацца, здаецца, нікому не было ахвоты.
Флагшток