Так выглядаюць працы на Сельмашаўскім пуцепровадзе. Згодна з праектнай дакументацыяй апоры палатна пуцеправода засталіся старымі.
Зараз будаўнікі ачышчаюць і тынкуюць іржавую арматуру маставых кансоляў. Самі праектыроўшчыкі гарантуюць Сяльмашаўскаму толькі 25 год службы пасля «капіталкі».
Ад пачатку гарадскія ўлады думалі пра пабудову новага паралельнага пуцепровада.
Кошт новага пуцепроваду аказаўся нерэальным для гарадскога бюджэту, таму ўлады пачалі рэалізацыю «бюджэтнага» капітальнага рамонту коштам каля 3,5 мільёнаў даляраў.
UPD:
Пасля выхаду нашага матэрыяла, газета Гомельскага гарвыканкама апублікавала матэрыял «Все работы — согласно регламенту», дзе прывяла каментар неназванага супрацоўніка Ўпраўлення капітальнага будаўніцтва:
Как прокомментировали в УКСе города Гомеля, среди проводимых на данном этапе работ — и восстановление армированных существующих монолитных железобетэнных конструкций. Достигается это путём выполнения комплекса работ по очистке арматуры и восстановлению защитного слоя. Благодаря реализации этих проектных решений будут существенно улучшены свойства конструкции и увеличен срок их службы.