Пра «дзяржстандарт» прыгажосці расказала гомельская актывістка Наталля Пяшэвіч у чаце прарэжымнага аб’яднання «Патрыёты Беларусі».
У чаце актывістаў-лукашэнкаўцаў Пяшэвіч распавяла, што яе дачку выбралі для сустрэчы міністра Піневіча на медыцынскай канферэнцыі:
«Маю дачку выбралі сёння для сустрэчы міністра здравааховы. Какошнікі, чырвоная памада, кудры і гэтак далей».
Кадр відэа з рэпетыцыі
Працэс адбору дзяўчат для афіцыйнага мерапрыемства не спадабаўся дачцэ актывісткі:
«Яна сказала, што як на панэлі сябе адчувала, калі падбіралі дзяўчынак-медыкаў. Рост, абавязкова худзенькая і з цёмнымі доўгімі валасамі».
Не спадабаўся актывістцы і казёны макіяж:
«А мэйкап ім зрабілі… прыклад таго, як з дзяўчынкі, якая выглядае ледзь на 18, стварылі 30+. Па ТВ усё прыгожа назіраем, караваі, прыгажуні... а на справе — вымучаныя дзевачкі».
На фота дзяўчыны для сустрэч чыноўнікаў падчас адкрыцця пуцеправода ў Новай Беліцы (ілюстратыўнае фота)