У Гомелі ідэолагі адкрылі мемарыяльную дошку з памылкамі ў вёрстцы

| Город

9 верасня чыноўнікі ад ідэалогіі адкрылі мемарыяльную дошку на сцяне былой фабрыкі «Палесдрук», якая прысвечана 80-годдзю з дня выхаду ў Гомелі вядомага агітплакату «Раздавім фашысцкую гадзіну!».


Сімвалічна, што выканаўцы дошкі паставілі рэкорд па колькасці памылак у вёрстцы тэксту. Іх тут мінімум 13: выпадковыя прабелы, адсутнасць прабелаў паміж ініцыяламі, лічба 3 замест літары З у пачатку, радкі спарадкаваныя выпадкова «змейкай».

Літары Ў традыцыйна не аказалася ў раскладцы наборшчыка тэксту, яе проста надрапалі пазней.

Праблемы з прафесійным наборам тэксту на мемарыяльных аб'ектах Гомеля і Гомельшчыны — распаўсюджаная зʼява. Раней Флагшток распавядаў пра праблемы вёрсткі і памылкі на мемарыяльным комплексу «Ала» ў Светлагорскім раёне.


Флагшток