На днях гомельскія чыноўнікі заявілі, што ў Навабеліцкім лесе каля Чарнігаўскай трасы, дзе супрацоўнікі НКВД расстрэльвалі мірных грамадзянаў, будзе ўсталяваны мемарыяльны помнік ахвярам нацыстаў.
Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Генадзь Салавей і яго намеснік Уладзімір Прывалаў на месцы раскопак у Шчокатаўскім лесе, фота: t.me/trkgomel
12 лістапада ў лес прыбылі старшыня Гомельскага аблвыканкаму Генадзь Салавей і яго намеснік Уладзімір Прывалаў, паведаміў тг-канал Гомельскага тэлебачання. Яны распавялі дзяржСМІ, што разглядаецца пытанне аб усталяванні на гэтым месцы мемарыялу. Прычынай гэтаму сталі раскопкі, якія ў лесе праводзіць 52-гi пошукавы батальён. Ужо знойдзеныя парэшткі трох соцень мірных грамадзянаў. Да правядзення ўсіх неабходных экспертыз і даследаванняў улады заяўляюць — людзей расстралялі немцы.
Флагшток ужо распавядаў (першы, другі раз), што згодна вынікам раскопак 1995 года, у гэтым месцы спачываюць ахвяры сталінскіх рэпрэсій — гэты факт улады сёння адмаўляюць. Размоў аб ушаноўванні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій сярод чыноўнікаў не вядзецца.
Каб нагадаць аб трагедыі, пра якую ўлады нічога не хочуць чуць, Флагшток падрыхтаваў падборку самых жахлівых гісторый расстрэлаў у гэтым лесе (Навабеліцкі, раней называлі Шчакатоўскі і Бутулінскі).
«На тых людзях сасна, на бацьку сасна»
(крыніца: фільм «Лес смерці», 2007 год)
Пазнейшае ўдакладненне матэрыялу:
У дадзеным матэрыяле была апублікаваная спасылка на фільм «Лес смерці», які гомельскія актывісты знялі ў 2007 годзе. У ім нашчадкі рэпрэсаваных распавядалі пра расстрэлы 1930-х гадоў у Навабеліцкім лесе. Пасля публікацыі нашага матэрыялу фільм быў выдалены з YouTube, ці абмежаваны для прагляду. Копія фільма захавалася ў рэдакцыі Флагштока.
Пра расстрэл свайго бацькі распавядае Вольга Маржанава — жыхарка вёскі Кантакузаўка Гомельскага раёна. Запісана ў 2007 годзе.
«Як пачалі браць, то выбралі ўсю вёску мужыкоў. Як тыдзень прайшоў — едуць.
Мой бацька ўжо раніцай пайшоў на працу. А матка тапіла печ. Толькі бацька пайшоў, і вядуць ужо назад яго. Паставілі чорную машыну за дубам, а бацьку дадому прывезлі. Узялі чалавека з вёскі — Паўленку Адама Макаравіча, і прывезлі яго сведкам.
Зайшлі. Я яшчэ ляжала спала. Калі шум паднялі, я ўжо паднялася. Гляджу, стаіць адзін з вінтоўкай са штыкам. А другі ходзіць у хромавых ботах. І мацае па шпалерах, шукае. А матка стаіць каля печы і пытаецца: “Вы скажыце, што вы шукаеце. Калі гэта ў нас ёсць, то я аддам”. Пацапаў па шпалерах. А што яму трэба было? Яму трэба было дзеда расстраляць, а тое, што ў цябе ёсць, яму не трэба было.
Яны за бацьку і выводзяць з хаты. Матка плача, і ўжо мы падняліся. Як забралі, павезлі ў турму. І мы ў турму хадзілі. Некалькі месяцаў мы хадзілі ў турму да яго, а перадаць не было чаго — мы жылі бедна.
І матка ўжо пайшла апошні раз у турму. А перадачу не ўзялі, сказалі, што яго выгналі ўжо ў Оршу. А не ў Оршу насамрэч, іх ужо расстралялі.
Было гэта недзе ў 1937 годзе. Матка хадзіла ў калгас, ёй трэба было хоць неяк зарабіць на хлеб. Дык яна хадзіла ў лясгас садзіць сасну. Тады, каб пасадзіць сасну, канямі шэрагі рабілі. Вось садзілі гэтую сасну (называўся гэты лес Батуліншчына). Коні да палавіны дайшлі і сталі, далей не ідуць. Вось коні адчуваюць кроў. Хлопцы коней паставілі і пабеглі наперад. Падышлі, а там выкапаная яма, жоўты пясок, прыкрыты галлём. Значыць, ужо настралялі — галлём прыкідалі. І як ноч, вязуць яшчэ страляць. У тую самую яму, пакуль не накідаюць, колькі ім трэба.
Быў там той самы Паўленка Адам Макаравіч. Садзіў сасну, камандаваў бабамі. Падышоў да іх і кажа: "А ну разыдзіцеся, а то і вам будзе тое ж".
На заўтра зноўку ідуць сасну садзіць, прыходзяць туды. Пайшлі паглядзець на тое месца. Прыйшлі. Хоць бы была жменя жоўтага пяску. Яма зарыта так акуратна, чорнай зямлёй засыпана. І пасаджана сасна. На тых людзях сасна, на бацьку сасна».
«Просил еще раз расстрелять меня, чтобы мне не мучиться»
(аповед па радыё, 1990-я гады, запісаў гомельскі філосаф Яўген Ткач, крыніца: «Через ХХ век, или отторжение»)
Месца раскопак у Навабеліцкім лесе, 2021 год, фота: t.me/trkgomel
«Из Гомельской тюрьмы ночью нас в закрытой машине повезли на расстрел. Никакой вины я за собой не знал. Везли недолго. Машина остановилась. Нам приказали выходить. Я увидел, что мы находимся в лесу. Расстреливали нас у ямы. После выстрела я упал туда на теплые человеческие тела. Когда всех постреляли, машина уехала за новой партией. Яма осталась открытой. Я не был убит, а только ранен в руку. Пуля задела грудь, но не глубоко, вскользь.
Я вылез из-под тел и, прижимая рану на руке, стал уходить с этого места. Когда я вышел на дорогу, то понял, что нахожусь за Новобелицей по Черниговскому шоссе.
Постепенно рука моя зажила. Скрываясь, я продолжал ходить по чужим краям, добывая хлеб чуждыми заработками. Так, без документов, в постоянном страхе, я прожил два года. Мне надоела такая жизнь. Я подумал, что чем так жить, лучше умереть.
Я пошел в ближайшее ГПУ и рассказал там, кто я и что со мной произошло. Просил еще раз расстрелять меня, чтобы мне не мучиться.
Начальник сказал, чтобы я отправлялся домой. Отпустил меня».
«Страх охватил меня. Я понял все: невинных людей привезли на расстрел»
(запісаў у 1974 годзе Яўген Ткач, крыніца: «Через ХХ век, или отторжение»)
Запісана ў 1974 годзе са словаў Паўла Аленчыка — старшыні сельсавету ў вёсцы Краўцоўка Гомельскага раёна. Пра выпадак Аленчыку распавёў ляснік з Крацоўкі, які стаў сведкам расстрэлаў у Шчокатаўскім лесе.
«Мы работали на лесозаготовке в лесу недалеко от Новобелицы. Наш колхоз направил нас туда на подводе.
Окончилась рабочая неделя. Наши мужики уехали домой за продуктами… А меня оставили за сторожа.
Было уже около полуночи, когда сквозь неглубокий сон я услышал отдаленный гул автомашины… Я приблизился к просеке и сел в густом молодом орешнике, чтобы наблюдать за пришельцами. В темноте я едва заметил, что это не грузовик, как я думал, а какой-то небольшой автобус без окон. Свет погас. Несколько человек выпрыгнуло из машины.
— Вылезай! — послышался властный голос.
Один за другим из машины вылезло несколько человек… Группу отвели немного в сторону. Раздали лопаты.
— А ты чего не копаешь?
— Я ни в чем не виноват! За что меня убиваете? У меня двое маленьких детей, один грудной… Ни в чем не виноват…
Послышались рыдания.
Сидя в ореховых кустах, я пришел в непередаваемый ужас. Страх охватил меня. Я понял все: невинных людей привезли на расстрел. "Чёрный ворон" возил жертвы на расстрел.
Потом по одному их стали расстреливать из пистолетов. Ставили на край ямы лицом к ней. Стреляли в затылок двое, по очереди».
Флагшток