Улады ліквідуюць установу, дзякуючы якой бортніцтва Палесся ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO

| Регионы

Улады ліквідуюць установу развіцця традыцыйнага бортніцтва «Братэрства босых бортнікаў», паведамляе праваабарончы цэнтр Вясна.



Бортніцтва — найбольш старадаўні від промыслаў. На Гомельшчыне да сёння захавалася лясное пчалярства, заснаванае на ўтрыманні пчол у штучных дуплах — борцях. Установа «Братэрства босых бортнікаў» займаецца папулярызацыяй традыцыйнага бортніцтва і забеспячэннем пераемнасці нацыянальнай аўтэнтычнай бортнай традыцыі.

Дзякуючы дзейнасці гэтай установы і польскай арганізацыі «Bractwo Bartne» ў 2020 годзе ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO унесена беларускае і польскае бортніцтва.  На працягу некалькіх год дзве арганізацыі даследавалі старадаўні промысел на тэрыторыі Польшчы і Беларусі.

Флагшток


В Гомельской области сменился главный очаг заболеваемости ВИЧ-инфекцией

| Регионы | 0

Стал известен самый проблемный район Гомельской области по степени распространения ВИЧ. Второй год подряд это не Светлогорский район, который «лидировал» на протяжении десятилетий.