Ланцуг салідарнасці, сцягі і пратэстны снегавік. Як прайшла нядзеля ў Гомелі

| Политика

29 лістапада гомельцы падчас Маршу Суседзяў у Мінску правялі шэраг пратэстных акцый. Як паведамілі Флагштоку чытачы, на Савецкай пяць чалавек зладзілі ланцуг салідарнасці. Таксама на раёне Стары Аэрадром на вуліцы Савецкай невядомымі былі ўсталяваныя некалькі бел-чырвона-белых сцягоў на слупах вулічнага асвятлення. 

Фота: чытачы t.me/flagshtok



Відэа: чытачы t.me/flagshtok

Раніцай на Каскад азёр на вул. Петруся Броўкі, дзе знаходзіўся снегавік з бел-чырвона-белым сцягам, выехала два аўтобусы АМАПа. Як паведамляюць мясцовыя жыхары, у выніку была затрыманая жанчына — выпадковая міначка. 


Фота: чытачы t.me/flagshtok

Акцыю салідарнасці правялі таксама жыхары Шведскай Горкі ў Гомелі. 

Фота: чытачы t.me/flagshtok

Марш Волі, абвешчаны напярэдадні ў Гомелі ў пратэстных тэлеграм-чатах, не адбыўся. На вуліцы Савецкай назіралася традыцыйная карціна для апошніх месяцаў: людзі гулялі групамі па цэнтру, а міліцыя патрулявала па вуліцах і сачыла за тым, каб групы не ператвараліся ў калоны. Як паведамляе тг-канал «Вера. Надежда. Любовь - Гомель» сёння ў Гомелі было затрымана, як мінімум, 5 чалавек — аднаго мужчыну ўжо вызвалілі пасля прафілактычнай размовы. 


Відэа: чытачы t.me/flagshtok


Флагшток


Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Политика | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.