7 чэрвеня суддзя Навабеліцкага раёна Гомеля Аляксандр Зінчук пакараў 68-гадовага Мікалая Віцікава 8 месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі. Аб выніках судовага паседжання паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook гомельская рэжысёрка Ларыса Шчыракова.
Экс-дэпутат сельсавета жыхар вёскі Церуха Гомельскага раёна Мікалай Віцікаў у студзені 2022 года напісаў ліст у мясцовую газету «Маяк», у якім выказаў крытыку ў бок працы Усебеларускага народнага сходу. Замест дыялогу галоўны рэдактар газеты Ірына Канавалава данесла на актывіста ў міліцыю. У выніку Мікалая Віцікава судзілі па артыкуле 369-1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».
Арышт 68-гадовага жыхара вёскі Церуха Гомельскага раёна Мікалая Віцікава адбыўся 14 студзеня. Вядома, што экс-дэпутат хацеў арганізаваць у вёсцы дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні праекту Канстытуцыі.