Начиная с августовских выступлений несогласных с официальными результатами выборов белорусов, под удар попали белорусские журналисты. 30 суток в совокупности присудили гомельскому журналисту–фрилансеру Евгению Меркису.
Яўген Меркіс падчас працы на адной з пратэстовых акцый. Фота: TUT.BY
Задержание коллеги и товарища не прошло незамеченным. Как к этому относятся гомельчане, выяснял «Флагшток».
Мiкола Бянько, журналiст, кiраўнiк Гомельскай фiлii «Беларускай асацыяцыi журналiстаў»:
Фото: Сильные Новости
– Яўген Меркiс прыйшоў у журналiстыку з грамадскага сектару, прыцягнуў адтуль самае лепшае, што можа быць: працаздольнасць, крэатыў, шырокi кругагляд. Мы пачыналi працу з iм у межах такога лакальнага iнтэрнет-телебачання, як «Гомель офлайн» (першы ў Беларусi рэгiянальны iнтэрнет-канал). Яўген быў абраны намi ў якасцi вядоўцы. Мы не пашкадавалi пра гэта нi разу, таму што ён аказаўся вельмi жывым, эмацыйным, iнтэрактыўным чалавекам, i вельмi–вельмi здорава адпавядаў усiм нашым патрабаванням. Я лiчу, што ён не ацэнены ў Беларусi як тэлевядучы.
Яшчэ прыгадаю такi выпадак, які характарызуе Яўгена. У нас былi запланаваныя здымкi на тэму грамадскага транспарту ў Гомелi, i ён мусiў удзельнiчаць у эксперыменце на ровары. Хто першы даедзе па вызначаных маршрутах — аўтамабiлiст альбо раварыст. Ён выконваў ролю раварыста, таму што вельмi актыўна ўдзельнiчаў у роварным руху. Аднак напярэдадні здымак сталася, што Яўген трапiў у вельмi непрыемную сiтуацыю, упаў з ровару i зламаў раменніцу (ключицу — прим. редакции). Але гэта яму не перашкаджала. Нягледзячы на тое, што гэта быў дзiкi боль, ён выканаў з усмешкай на твары ўсе заданнi, хоць яму гэта было i няпроста. Пра што я кажу — гэта пра тое, што ён вельмi самаадданы чалавек, i як журналiст, i як вядоўца. I тое, што яго трымаюць у турме, — гэта, канешне, здзек. Такiя людзi не павiнны быць у вязнiцы.
Леанiд Судаленка, праваабаронца, лаўрэат прэстыжнай прэміі Французскай рэспублікі "Свабода–Роўнасць–Братэрства":
Фото: аккаунт Леонида Судаленко
– Словы і рэпартажы Яўгена Меркіса сёння павінны гучаць, і іх павінны паказваць на галоўных каналах беларускага тэлебачання, а замест гэтага ён кінуты за краты. Яўген - патрыёт сваёй краіны, і за гэта хістаючаяся ўлада кінула яго ў турму. Мы верым, што хутка, вельмі хутка такіх адданых краіне людзей, як Меркіс, новая ўлада назаве Героямі!
Юлiя Сiвец, журналістка, вядоўца курсаў беларускай мовы «Мова нанова»:
– Я пачала з Яўгенам супольную працу ў межах курсаў «Мова нанова». Ён разам з намi выкладаў гэтыя курсы, менавiта ён распачынаў iх у Гомелi. Ён паказаўся як харызматычная асоба, слухачы нашых курсаў любiлi, калi Яўген выступаў як вядоўца, у яго атрымлiвалася рабiць гэта весела, з жартамi, жыва. I тое, што ён знаходзiцца ў iзалятары часовага ўтрамання, увогуле тое, што яго пакаралi суткамi, — гэта абсурд.
Светлана Король, активистка:
Фото: аккаунт Светланы Король
– Женя — высокообразованный молодой человек, влюбленный в свой город и свою страну. Эта колхозная хунта за выполнение профессиональной журналистской деятельности держит его в ИВС третий раз подряд!
Я горжусь, что лично знакома с Евгением и возмущена репрессиями в его адрес! Свободу Жене Меркису! Руки прочь от честных журналистов!
Алексей Харкевич, владелец интернет-сайта «Деловой Гомель»:
– Наверное, не ошибусь, если скажу, что Евгений Меркис сегодня является самым узнаваемым гомельским журналистом. Свою популярность Евгений заслужил, в первую очередь, благодаря своему креативу, умению находить и искусно преподносить злободневные для гомельчан темы. Невозможно себе представить, что события, которые сегодня будоражат всю Беларусь, остались бы без внимания такого профессионала, что делает его задержание абсурдным.
Юрий Воронежцев, общественный деятель:
– Евгения знаю давно как высокообразованного интеллигентного человека с широким кругозором и глубоким пониманием текущей ситуации. Настоящего патриота. Будь таких белорусов побольше, не знали бы мы сегодняшних проблем.
А что Вы, уважаемые читатели, можете написать в поддержку Евгения?
Флагшток