Вулічныя бойкі, крымінальныя аўтарытэты і самыя страшныя АЗГ. Як Гомель стаў крымінальнай сталіцай Беларусі

| Гісторыя | 0

Гомель у канцы ХХ - пачатку XXI стагоддзя быў крымінальнай сталіцай Беларусі — сцвярджае тэлевядучы Алесь Карніенка. Алесь нарадзіўся і вырас у Гомелі. Стаўшы журналістам, ён шмат часу прысвяціў вывучэнню крымінальнага свету Гомеля. Пра вытокі гомельскага бандытызму і самых вядомых крымінальных аўтарытэтаў з Гомеля Алесь Карніенка распавёў ютуб-каналу 1142x.


На фота масавая бойка ў цэнтры Гомеля. Фота: ognevit.livejournal.com


Гомель канца 20 стагоддзя: ідэалы камунізму і бойкі раён на раён


Тэма гарадскога бандытызму перыяду распаду СССР зноў стала папулярнай пасля выхаду расійскага серыяла «Слова пацана».

«Для мяне, па шчырасцi, гэта вельмi дзіўная рэч, «Слова пацана» i ўся мегапапулярнасць гэтага серыяла. Раптам ён зайшоў у моладзі сучаснай, якая не бачыла гэтага ўсяго, таму для яе гэта такая рамантыка нейкая».


Гамяльчукi больш сталага ўзросту добра памятаюць, што падобнае адбывалася таксама i ў Гомелі.

«Канешне ў Перабудову казалі пра гэты татарксі фенамен, таму што там гэта было даведзена да самай страшнай формы, калі ты альбо чушпан, альбо пацан… У нас пра такое я не чуў. Але тое, што у нас район на район, 100 на 200, 200 на 300. Чуў нават пра 300 на 400, калі па некалькі раёнаў збіраліся. Аэрадром не мог выставіць столькі байцоў, але мог аб'яднацца з Валатавой усё супраць Сяльмаша, яшчэ з якімі-небудзь раёнамі аб'яднацца».


У той час існавала негалосная варожасць паміж раёнамі. Сустрэўшы на сваім шляху хуліганаў, важна было зразумець з якога яны раёна.

«Я жыў то на Сяльмашы, то на Аэрадроме... Часам думаеш: з якога ён раёна, з Аэрадрома ці Сяльмаша, што адказаць? Мне пашчасціла выходзіць з гэтага з малымі стратамі, але чуў пра людзей якім прадавалі цагліну на пешаходным мосце паміж Аэрадромам і Сяльмашам. Якія аддавалі ўсё што мелі за цагліну, ўсё што было ў кішэні».


Прагулка на тэрыторыі Сяльмаша была звязана з рызыкай пазбавіцца вопраткі.

«Мой бацька, напрыклад, толькі купіў джынсы, кашулю джынсавую. Рублеў 500, гэта паўгадавы заробак інжынера. Яшчэ нейкія модныя рэчы. Вяртаўся крышку "пад шафэ" праз Сяльмаш позна ўвечары. Сзаду ўдар — прачынаецца у адных майтках. Добра што лета было, а не зіма».



1986 год. Гамельчукі на фоне вітрыны Новага Універмагу. Фота: Сяргей Зіноўеў


Гарадскі бандытызм быў настолькі звычайным у тыя часы, што лічыўся нормай нават для міліцыі.

«На ўроках ВВК [вучэбна-вытворчы камбінат — прым. Флагшток] мне выпала на Сельмаш хадзіць. Мы прыйшлі на Сельмаш. Трошку спазніліся. Не са ўсёй групай выходзілі. Нас трое, іх — чалавек 11-12. І троху старэйшыя хлопцы. Шанцаў не было адбіцца. Прыйшлося аддаць. У прынцыпе аддалі ўсё што было. На шчасце вопратка ў нас была непрывабная. Пайшлі мы не босымі і не голымі да хаты. А калі я міліцыянеру пра гэта ўсё сказаў, ён кажа: "Трэба было ў морду даць"».


Масавы бандытызм тых гадоў, на думку журналіста, быў адной з прычын распаду СССР:

«Ты ходзіш у школу і чуеш аб тым, што мы будуем камунізм, Мы інтэрнацыяналісты, мы будаўнікі камунізму, мы самае лепшае зараз будуем. З раёна ў раён не можаш нармальна прайсці. Гэта неяк разбурвала веру ў светлыя ідэалы ленінізму, камунізму».



Гомель — радзіма крымінальных аўтарытэтаў міжнароднага маштабу


Адмысловую бандыцкую славу ў канцы 20 стагоддзі ў Гомелі меў раён, які называюць Манастрырок.

«Увесь час казалі, што самы страшны раён гэта Манастырок. I я ведаю цяпер чаму. Таму што там нарадзіліся самыя крутыя аўтарытэты крымінальнага свету агульнага постсавецкага і нават міжнароднага маштабу».


Гомель з'яўляецца радзімай для цэлай плеяды прадстаўнікоў сусветнай мафii.

«Гэты гомельскі Манастырок даў Барыса Найфельда. Гэта гамяльчанін, які эмігрыраваў у Нью-Йорк… Пад канец 1980-х і пачатку 90-х "руліў" Брайтанам Барыс Найфельд (Біба). Ён усё яшчэ жывы. Чалавек, які даволі хутка зрабіў кар'еру сярод крымінальных лідэраў тагачасных канца 70-х пачатку 80-х на Брайтан-Біч, але дарос да гаспадара Брайтан-Біч».


Яшчэ адзін вядомы крымінальны аўтарытэт, які родам з Манастырка — Аляксандр Цімашэнка, вядомы таксама пад прозвішчам Бор i пад мянушкамі Цімоха, Саша Гомельскі.

«Чалавек якi быў сынам, на хвiлiначку, калi не першага, то другога сакратара абкама партыi, гомельскага. Якi даволi хутка у дзяцiнстве сеў. Дзесьцi першы раз у год 15-16, але зрабiў спектакулярную даволi хуткую крымiнальную кар'еру. І ўжо пад канец 80-х быў правай рукой слыннага Япончыка».



Вячаслаў Іванькоў (Япончык) у цэнтры і Аляксандр Цімашэнка (Цімоха) справа. Фота: mzk2.ru


Пасля таго, як Япончыка пасадзілі у турму, кіраўніком рускай мафіі ў ЗША, верагодна стаў менавіта Цімашэнка. Распаўсюджанай афёрай мафіі ў тыя гады было раскручванне фірм-аднадзёнак, якія прыцягвалі сродкі акцыянераў, і затым банкруціліся.

«Выводзiлi iх на бiржу у супрацы з Цiмашэнка. За усiм гэтым стаяла нейкая русская мафiя, трошачку беларусская мафiя i такi беларускi мафiозi Цiмашэнка (Бор)».


У канцы 90-х Цімашэнку прыйшлось уцякаць з ЗША. У Еўропе яго схапiлi i пасадзiлi па справе, якая дазваляла пажыццёвае зняволенне.

«Але пасля шматлiкiх спробаў, суддзi розныя то хварэлi, то адмаўлялiся. У вынiку Цiмашэнка (Бор) атрымлiвае замест пажыццевага 5 год у турме Ландсберг, той самай турме, у якой сядзеў калiсьцi Адольф Гiтлер. Турма якая больш нагадвае санаторый».


Пасля гэтага Аляксандр Цiмашэнка вярнуўся у Маскву. У 2014 годзе ў Падмаскоўе ен быў застрэлены кiлерам.

«Мае крынiцы кажуць, што Аляксандр Цiмашэнка (Бор) у Беларусi мог вырашыць любое пытанне с уладай адным тэлефонным званком. Цiкава, куды ен мог званiць».



Аляксандр Цiмашэнка пахаронены ў Асаўцах побач з магiлай айца. Фота: mzk2.ru


Марозаўцы — найбуйнейшая беларуская АЗГ 1990-х гадоў


У 2006 годзе ў Гомелi на лаве падсудных аказалася 46 чалавек з так званай банды Марозава. Крымінальная справа налічвала 167 тамоў. Марозаўцаў ахрысцілі самай жорсткай бандай Беларусі.

«У нас быў такі Пентагон паміж Аэрадромам і цэнтрам. Частка Аэрадрома, самая такая крутая каманда, якая ўдзельнічала ва ўсіх гэтых бойках паміж раёнамі і з яе паўстала будучая групоўка Маразоўцаў, самая страшная в Гомелі. Узначальваў яе Мацюшкоў. Мацюшкова забілі ў 1996 і пасля Марозаў стаў аднаасобным кіраўніком гэтай групоўкі».


Сам Марозаў быў выхадцам з Сяльмаша. Яго характарызавалі як псіхічна неўраўнаважанага чалавека.

«На чале марозаўскай группоўкі был маньяк, массавы забойца. Марозаўцам, якiя былi галоўнай бандай з 97 года у афiцыйных судовых справах прыпiсвалася больш за 30 забойстваў. Але як правiла мiлiцыя не хоча лiшнiх забойстваў показываць, каб грамадства не надта ўразiлась».




Сяргей Марозаў (у цэнтры зверху) у кампаніі вароў у законе. Знізу ў цэнтры - Аслан Усаян (Дзед Хасан). Фота: primecrime.ru


У матэрыялах справы фігуруе шэраг эпізодаў, якія шакуюць.

«Яны маглi схапiць любую дзяўчыну на вулiцы, якая iм спадабалася, завезцi на дачу, згвалцiць, забiць, разрубiць на кавалкi, прывязаць да трактарных тракаў i выкiнуць ў рэчку».


Пазней маразоўцы жорстка расправіліся і двума відавочцамі, якія бачылі як выкрадалі дзяўчыну.

«Яны ўцяклi ў Лiтву i марозаўцы год цi два прыдумлялi нейкую аперацыю, дасылалi да iх людзей, якiя павiнны былi заманiць вельмi классным бiзнэс-праектам. Яны асмелiлiся зноў прыехаць у Гомель, iх там захапiлi i забiлi».


Так марозаўская дача стала своеасаблівым канвеерам смерці.

«Мае крынiцы кажуць, i гэта не легенда, што на дачу Марозава прыязджалi самыя высакапастаўленныя чыноўнiкi Гомеля».


Справа маразоўцаў атрымала ход толькі тады, калі з буйнымі АЗГ у іншых рэгіёнах ужо было скончана.

«Лукашэнка шмат разоў хвалiўся, што ен паслаў людзей с аўтоматамi лавiць бандзiтаў на дарогах. Лiчыцца, што на зайбостве Шчаўлiка (вор у законе з Мінска — прым. Флагшток) адпрацавалi механiзм наступных забойстваў i знiкненняў лiдараў аппазiцыi. Некалькi яшчэ лiдэраў розных рэгiёнаў, кагосьцi па нейкай левай абсалютна падставе пасадзiлi на доўгiя гады, кагосьцi забiлi. А ў Гомелi мафiя дзейнiчала ў шырокiх маштабах. Марозаўцы, пажарнiкi — усе яны дзейнiчалi да 2005 года. Сур'езна ўзялiся i пачалiсь пасадкi рэальныя ў 2005 годзе. Ад 1998-га — зачысткi мафiозi iншых рэгiёнаў да зачысткi гомельская мафii прайшло цэлых 7 год».


Беларускія вары ў законе: гамельчукi Аляксандр Цімашэнка (Цімоха) — першы злева, Сяргей Каваленка (Маманцёнак) — другі злева, менчук Уладзімір Клешч (Шчаўлік) — другі справа. Фота: mzk2.ru


Як журналiст Алесь Карнiенка меў доступ да значна больш шырокiх пластоў iнфармацыi па справе марозаўцаў і сцвярджае, што такога маштабу ахвяр бандытызму не было ні ў адным іншым рэгіёне Беларусі.

«Тое, што Гомель быў крымiнальная сталiцай Беларусi да 2004-2006 гадоў, гэта факт неабвержны».


Гумарыстычныя ўлёткі, хіп-хоп фестываль і абсурдныя перформансы. Чым запомніліся Гомельскія моладзевыя рухі 90-х – пачатку 2000-х

| Гісторыя | 0

Чым займаліся Гомельскія моладзевыя рухі 1990-х, распавялі ютуб-каналу 1142X іх стваральнікі і кіраўнікі «Гарт» і «Лімон» Аляксандр Карніенка і Сяргей Адзінец.